Равеснікі перамогі. «Калі надышоў час ісці ў першы клас, бацька зрабіў ранец з фанеры»

Пасляваеннаму пакаленню давялося не толькі перажыць цяжкасці, але і стаць сведкамі радасных падзей узнаўлення краіны. Нямала такіх фактаў захавалася ў памяці жыхара агр. Слабодка Віталія Пяткевіча.

Сям’я жыла ў в. Братняя Гара (цяпер Мяжанскага сельсавета). Бацька з фронту вярнуўся інвалідам: каля пазваночніка заселі два асколкі ад снарада. Тым не менш, ён адразу ўладкаваўся брыгадзірам у мясцовы калгас, ды і па хатняй гаспадарцы работы не цураўся. Таму прыслухоўвацца да сваіх «балячак» не было калі. Шмат клопату ляжала і на мацярынскіх плячах.

Малы Віталік з цікавасцю слухаў успаміны пра вайну і ціхенька дзякаваў Богу, што бацька вярнуўся дадому. Дзяцей у вёсцы было многа, таму не надта сумавалі. Свой вольны час яны бавілі на вуліцы, любімым заняткам была гульня ў мяч, асабліва баскетбол.

— Калі надышоў час ісці ў школу ў першы клас, — расказвае В. Пяткевіч, — бацька зрабіў з фанеры ранец. На спіне яго было не вельмі зручна насіць, затое зімой катацца з гары — лепш і не прыдумаеш. Вучыліся ў пачатковай школе і тры дарослыя хлопцы, якім трэба было атрымаць адукацыю перад службай у арміі. З усмешкай узгадвае цяпер мужчына, як яны забіралі ў малых аднакласнікаў няхітры сняданак, як плакала маладая настаўніца ад іх непаслушэнства і жартаў.

З пятага класа ў школу даводзілася хадзіць за пяць кіламетраў. Але ўсе дзеці ішлі разам, таму дарога пераадольвалася лёгка. Зразумела, на веласіпедзе гэтая адлегласць давалася яшчэ хутчэй. Ды не ўсе бацькі маглі дазволіць сабе такую раскошу. Таму хлопцы і дзяўчаты самі зараблялі на гэты транспарт: дзерлі лазовую кару ці сушылі карані аеру, свае загатоўкі здавалі нарыхтоўшчыку, які спецыяльна прыязджаў з Браслава.

Сапраўдным святам для вяскоўцаў быў прагляд фільмаў, якія з горада на кані дастаўляў кінамеханік. На сцяне якога-небудзь дома развешвалі плакаты, і людзі, што прыходзілі нават з суседніх вёсак, з задавальненнем глядзелі стужкі. Пасля ж моладзь ладзіла танцы.

Калі Віталій вучыўся ў 6 класе, электрыфікацыя дайшла і да іх мястэчка. З цікавасцю і нават асцярогай дзеці і дарослыя назіралі за рабочымі, якія ўкопвалі слупы і працягвалі паветраную лінію электраперадачы.

— Пасля газавай лямпы, — кажа суразмоўца, — тая цьмяная лямпачка здавалася сапраўдным цудам. Але яшчэ большым дзівам стаў першы ў акрузе тэлевізар, які бацька купіў у Даўгаўпілсе. І каб яго набыць, ён прадаў мяса амаль двух бараноў.

Па першым часе кожныя выхадныя ў хаце Пяткевічаў збіраліся не толькі аднавяскоўцы, але і жыхары суседніх населеных пунктаў. Многія не маглі зразумець, як гэта нейкая скрынка паказвае людзей і гаворыць, бабулькі, бачачы такую тэхніку, хрысціліся.

Нягледзячы на цяжкасці і нястачы, людзі жылі дружна: талакой дапамагалі адзін аднаму справіцца з работай, разам і святкавалі. Асабліва запомнілася мужчыне Купалле, якое заўсёды адзначалі ў Пяткевічаў, бо маці звалі Янінай. Госці прыносілі немудрагелістыя стравы, абавязкова запрашаліся музыкі-самавучкі, і святкаванне доўжылася два дні.

Пасля заканчэння сямігодкі наступнай прыступкай адукацыі для Віталія стала Опсаўскае вучылішча. А ў хуткім часе ён ужо з годнасцю выконваў свой воінскі абавязак. Служыць давялося тры гады: спачатку ў Эстоніі, а потым у Расіі. І ўвесь гэты час бацька дасылаў салдату лісты з мясцовай газетай.

— Прачытаеш раёнку, — адзначае В. Пяткевіч, — быццам на радзіме пабываў, станавілася лягчэй на душы.

У 1967 г. дэмабілізаваны ваеннаслужачы вярнуўся дадому. Каб атрымаць на рукі пашпарт, хлопец па камсамольскай пуцёўцы адправіўся на будаўніцтва Новалукомльскай ГЭС, дзе працаваў вадзіцелем. Але адбыў там толькі два гады, бо на радзіме чакала любая дзяўчына.

Пасля вяселля маладая сям’я асела ў Слабодцы. Віталій уладкаваўся вадзіцелем на ветстанцыю, дзе адпрацаваў 34 гады. Незаўважна праляцеў час, выраслі сын і дачка, ды ўжо і ўнукі немаленькія. Сёлета Пяткевічы адзначылі залаты юбілей сумеснага жыцця і са шчырай удзячнасцю ўзгадваюць пражытыя гады. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

5 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

6 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

6 часов ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

7 часов ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago