Браслаўская міліцыя дала парады, як пазбегнуць крадзяжу асабістых рэчаў з аўтамабіля

За апошнія гады ў нашай краіне значна павялічылася колькасць аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні грамадзян. З гэтай акалічнасцю напрамую звязаны рост крадзяжоў маёмасці з машын, у тым ліку на Віцебшчыне. Асабліва актуальнай тэма стала напрыканцы года.

Цікава, што зламыснікаў не палохае і пакаранне за такія злачынствы, якое ў залежнасці ад абставін і цяжару зробленага можа вагацца ад штрафу да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

— З аналізу крадзяжоў вынікае, што ўладальнікі аўтамабіляў часта саманадзейна ставяцца да захаванасці сваёй маёмасці, — тлумачыць начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Браслаўскага РАУС Яўгеній Крумін. — Напрыклад, на бачных месцах у салонах машын вадзіцелі і пасажыры пакідаюць барсеткі, жаночыя сумачкі, кашалькі, мабільныя тэлефоны, упрыгажэнні, дробны электраінструмент. Нярэдка пры пастаноўцы аўтамабіля на стаянку ўладальнікі не здымаюць панэлі аўтамагнітол, навігатары, відэарэгістратары, а таксама не зачыняюць бакавое шкло. Такія абставіны з’яўляюцца свайго роду правакацыйнымі, і тады чалавек, які загадзя не меў спланаванага намеру на крадзеж маёмасці, убачыўшы ў салоне аўто лёгкадаступныя каштоўныя рэчы, можа яго здзейсніць.

Калі вы сталі відавочцам крадзяжу з аўтамабіля, не заставайцеся абыякавымі: запомніце прыкметы злачынцаў, пры наяўнасцi ў iх аўтатранспарту запішыце мадэль і дзяржаўныя рэгістрацыйныя знакі і неадкладна паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102.

Каб не стаць ахвярай злодзея, праваахоўнікі раяць выконваць элементарныя правілы засцярогі:

• устанавіце ахоўную сігналізацыю, якая калі і не выключыць цалкам магчымасць здзяйснення крадзяжу з вашага аўтамабіля, то ў шэрагу выпадкаў адпудзіць верагодных злачынцаў;

• не пакідайце аўтамабіль пасля паломкі на працяглы час на ўзбочынах аўтадарог. Лепш звярніцеся па дапамогу да сваіх знаёмых, каб яго адбуксіраваць, альбо скарыстайцеся паслугамі эвакуатара;

• пры наяўнасці гаража не пакідайце аўтамабіль на неахоўных стаянках паблізу дома;

• пакідаючы машыну на пляцоўках каля магазінаў і ў дварах, перад адыходам правярайце закрыццё дзвярэй і шкла. Пры гэтым прыбірайце з бачных месцаў навігатары, аўтамагнітолы са здымнай панэллю.

Браслаўчанам — жыхарам шматкватэрных дамоў у мэтах прафілактыкі крадзяжоў і іншых злачынстваў, у тым ліку звязаных з замахам на жыццё і здароўе грамадзян, міліцыянеры рэкамендуюць сумеснымі намаганнямі абсталяваць дваровую тэрыторыю сістэмамі відэаназірання. Такія прыклады ўжо ёсць, і яны даказалі сваю эфектыўнасць.

Памятайце, што захаванасць вашага аўтамабіля і рэчаў у ім шмат у чым залежыць ад уласнай пільнасці і абачлівасці. ■

Вера БУЛАНАВА.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago