Пра што пісала «Браслаўская звязда» 55 гадоў таму назад (лістапад 1964-га)

ПАД СЦЯГАМ КАСТРЫЧНІКА

У абстаноўцы высокай працоўнай і палітычнай актыўнасці сустрэлі працоўныя слаўную гадавіну Вялікага Кастрычніка. Ад штурму Зімняга да паспяховага штурму космасу — такі гераічны шлях, пройдзены народам за 47 гадоў. Працоўныя Беларусі добра ўсведамляюць, што ўсімі сваімі дасягненнямі ў развіцці эканомікі, навукі і культуры яны абавязаны мудраму кіраўніцтву Камуністычнай партыі, бескарыслівай брацкай дапамозе народаў Савецкага Саюза.

НОВЫ АТРАД СТУДЭНТАЎ

У Браславе быў арганізаваны прыём уступных экзаменаў у Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Іх трымалі калгасныя механізатары, навучэнцы і майстры Браслаўскага сельскага прафесіянальнага вучылішча, рабочыя і служачыя, якія маюць сямігадовую і сярэднюю адукацыю. Сёлета паказалі трывалыя веды на іспытах і паступілі на завочнае аддзяленне і стацыянар 90 чалавек з нашага раёна — дастойнае папаўненне вялікай студэнцкай сям’і.

ПА МАРШРУЦЕ ОПЛІСА — МАЦЕШЫ

Два гады працуе кінамеханікам перасоўкі М. Маліноўскі, ездзіць ад вёскі да вёскі, прычым у самыя аддаленыя ад цэнтраў сельгасарцелей. Яго маршрут — каля 30 кіламетраў. За гэты год кінамеханік паставіў 21 сельскагаспадарчы фільм, 38 дакументальных. Напрыклад, у Оплісе па дамоўленасці са старшынёй калгаса вяскоўцы паглядзелі стужку «Цукровыя буракі на корм жывёле». М. Маліноўскі падбірае такія карціны ці кіначасопісы, каб людзі перанялі нешта новае.

РАСЦЕ ТАВАРААБАРОТ

Дастойна сустрэлі 47-ю гадавіну Кастрычніка кааператары раёна, якія выканалі план тавараабароту за дзесяць месяцаў на 102,9 %. Пераможцамі ў спаборніцтве выйшлі калектывы гарпо і Ёдскага сяльпо. Рост тавараабароту — яркае сведчанне паляпшэння дабрабыту працоўных. Напрыклад, сёлета прададзена насельніцтву толькі шарсцяных, баваўняных і шаўковых тканін на 168 тыс. рублёў, адкрыты новыя магазіны і сталовыя ў Браславе, Друі і інш.

ПЕНСІІ ДЛЯ КАЛГАСНІКАЎ

З першага студзеня новага 1965 года ўступіць у сілу Закон аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў, сёлета прыняты Вярхоўным Саветам. Гэты закон з’яўляецца яркім сведчаннем клопатаў партыі і Савецкай дзяржавы пра інтарэсы сельскіх працаўнікоў. Толькі ў нашай рэспубліцы права на пенсію атрымаюць амаль паўмільёна калгаснікаў і калгасніц, якія дасягнулі 65 (60) гадоў пры стажы работы не менш за 25 (20) гадоў адпаведна.

У БРАЦКІХ КРАІНАХ САЦЫЯЛІЗМУ

– Сапраўдны штурм нетраў вядуць экспедыцыі чэхаславацкіх геолагаразведчыкаў, якія адкрылі багатыя залежы бурага вугалю і газавыя месцанараджэнні. – На палях ГДР ідзе цяпер уборка цукровых буракоў. Пад гэтай культурай там занята амаль чвэрць мільёна гектараў, а ў краіне налічваецца 55 цукровых заводаў. – Па ўсёй Кубе разгарнулася падрыхтоўка да ўборкі трыснёгу. На кубінскіх плантацыях сёлета будуць працаваць 500 савецкіх камбайнаў.

КАШТОЎНЫ ДАПАМОЖНІК

Пераадоленне рэлігійных перажыткаў з’яўляецца складаным выхаваўчым працэсам. Несумненна, што карыснай падмогай прапагандыстам атэізму ў гэтай справе паслужыць выпушчаны выдавецтвам палітычнай літаратуры «Каляндар атэіста». У практычнай рабоце агітатара будуць вельмі карыснымі атэістычныя каментарыі да свят, вялікі спіс антырэлігійнай літаратуры, цікавыя казкі і трапныя прымаўкі, у якіх народ высмейвае царкву і яе служак.

НАБЫВАЮЦЬ МАТАЦЫКЛЫ

З кожным годам павышаецца матэрыяльны дабрабыт працаўнікоў калгаснай вёскі. Пра гэта сведчыць усё большы попыт насельніцтва на матацыклы, легкавыя аўтамабілі. Ёсць вёскі, дзе адзінкавыя сем’і не маюць транспарту. У калгасе «Слава», напрыклад, у асабістым карыстанні хлебаробаў 180 матацыклаў. Усяго ў Плюскім сельсавеце іх больш за 300. Некаторыя калгаснікі набываюць легкавыя аўтамашыны. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago