Штогод на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» праводзяцца конкурсы на лепшыя снапы і караваі, удзел у якіх абавязкова прымаюць усе раёны Прыдзвінскага краю. Па выніках сёлетняга конкурсу браслаўчане сталі пераможцамі ў абодвух.
Прафесіяналізм і творчы падыход да справы зноў далі плённы вынік. Між іншым, дажыначны сноп, выраблены калектывам музея традыцыйных рамёстваў, становіцца лепшым у вобласці ўжо трэці год запар.
Алена НАБЕЕВА.
Фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.