Маладыя настаўнікі пра сваё размеркаванне: «З радасцю вярнуліся дадому»

Першыя крокі ў прафесію заўсёды няпростыя. Педагогу, напрыклад, трэба заваяваць аўтарытэт у вучняў, разгледзець здольнасці і асаблівасці кожнага, зацікавіць сваім прадметам. Гэта патрабуе шмат намаганняў, часу і абавязкова жадання працаваць з дзецьмі.

Паліна Юдзевіч, настаўнік фізічнай культуры, прыйшла ў Ахрэмаўскую школу пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па мэтавым накіраванні. А гэта значыць, што як мінімум пяць гадоў дзяўчыне не прыйдзецца мяняць свае жыццёвыя планы. — Сама я з Браслава, таму з радасцю вярнулася дадому, — кажа Паліна. — У свой час скарысталася мэтавым накіраваннем пры паступленні ў ВНУ, добра разумеючы, што ў мяне будзе гарантаванае рабочае месца.

Са спортам, да якога яе падштурхнуў прыклад бацькі і старэйшай сястры, дзяўчына пасябравала яшчэ ў дзяцінстве. У школьныя гады яна сур’ёзна займалася лёгкай атлетыкай, былі і значныя дасягненні ў спаборніцтвах рознага ўзроўню. Таму пытанне пра выбар прафесіі не ўзнікала.

Зразумела, перад першымі ўрокамі былі хваляванні, але вера ў свае сілы, любоў да спорту і дзяцей дапамаглі маладому педагогу ўпэўнена правесці заняткі.

У калегі Паліны Анастасіі Скрабоўскай, настаўніцы гісторыі, таксама нямала клопатаў. У першую чаргу трэба падрыхтаваць цікавы ўрок. А для гэтага даводзіцца чытаць шмат дадатковага матэрыялу, шукаць цікавыя гістарычныя факты, выкарыстоўваць разнастайныя тэхнічныя сродкі.

— Яшчэ, здаецца, сама зусім нядаўна вучылася ў гэтай жа школе, — адзначае Анастасія. — І вось мае настаўнікі сталі калегамі. З аднога боку, у такім выпадку лягчэй адаптавацца, з іншага — больш адказнасці.

На выбар прафесіі А. Скрабоўскай паўплывала настаўніца гісторыі Марыя Лашкова. Яе цікавасць да гістарычных таямніц перадалася і дзяўчыне. І вось пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта яна ўжо сама дзеліцца сваімі ведамі з вучнямі.

Безумоўна, першы год працы ў маладых спецыялістаў напружаны і складаны, але, галоўнае, што дзяўчаты ніколькі не расчараваліся ў сваім прафесійным выбары. Радуе і той факт, што яны вярнуліся на сваю малую радзіму. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

11 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

11 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

11 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

13 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

13 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

13 часов ago