Categories: Деньги

Браслаўскія сельгаспрадпрыемствы перавялі жывёлу на зімовае ўтрыманне

На фота: МТФ «Мількі» КУСП «Браслаўскі».

Рыхтуй сані летам, кажа народная прыказка. Тое ж тычыцца і ферм, якія летам пустуюць, бо жывёла круглыя суткі праводзіць на пашы. Таму гэта самы час рамантаваць памяшканні для зімовастойлавага перыяду.

На жаль, не ва ўсіх летам рукі даходзяць да такой неабходнай справы, а таму з пачаткам восені працэс рэканструкцыі ферм, іх касметычны рамонт нярэдка праводзіцца наспех. У гэтай з’явы ёсць тлумачэнні: недахоп кадраў, складанае эканамічнае становішча гаспадарак. Тым больш што ў раёне толькі 11 працэнтаў пагалоўя кароў утрымліваецца на сучасных аб’ектах, якія адпавядаюць патрабаванням тэхналагічнага рэгламенту, астатняя жывёла размешчана на дробных таварных фермах, пабудаваных у 1960 — 1980 гадах. Яны, як правіла, патрабуюць капітальнага рамонту і размяшчаюцца ў аддаленых населеных пунктах, дзе нярэдка не хапае людзей нават для забеспячэння бягучых вытворчых працэсаў.

Цяпер асноўная задача жывёлаводаў Браслаўшчыны — перавод грамадскага статка на зімова-стойлавае ўтрыманне. З пачатку кастрычніка ён пачаўся ва ўсіх гаспадарках раёна.

Як адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення райвыканкама па сельскай гаспадарцы і прадуктах харчавання Віктар Казінец, пастаноўка жывёлы сёлета прайшла без асаблівай спешкі і аўралаў. Спрыяльная тэмпература паветра дазваляла трымаць яе на пашы да заканчэння рамонтных работ.

Па стане на 1 верасня 2019 года колькасць буйной рагатай жывёлы ў раёне складала 21 129 галоў, з якіх 7 878 кароў — асноўны статак.

Усё пагалоўе ўжо размешчана на 70 жывёлагадоўчых аб’ектах, у тым ліку дойны статак — на 38 малочнатаварных фермах. Дзейнічае комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы на 5 тысяч галоў у ААТ «Агравідзы». Функцыянуюць два малочнатаварныя комплексы, аснашчаныя даільнымі заламі, — у «Маяку Браслаўскім» (на 320 галоў) і «Агравідзах» (на 870). Астатняе пагалоўе зімуе ў старэнькіх памяшканнях, дзе даўно патрэбны капітальны рамонт.

Як заўсёды, першымі перавялі жывёлу пад дах маякоўцы. Там жа найбольш якасна падрыхтаваны памяшканні.

Паралельна вядзецца праца па вывазе з палёў саломы збожжавых культур. Усяго яе нарыхтавана 2 млн тон, што поўнасцю забяспечыць патрэбы жывёлагадоўчай галіны раёна. — Кіраўнікам гаспадарак трэба наладжваць працу па навядзенні парадку на зямлі, рамонце і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў, паляпшэнні ўмоў утрымання і якасці кармлення жывёлы, што дазволіць якасна і тэхналагічна арганізаваць працу па атрыманні прадукцыі жывёлагадоўлі і забяспечыць стабільнасць і дабрабыт свайго калектыву, — адзначае Віктар Казінец. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago