Пра што пісала «Браслаўская звязда» 20 гадоў таму назад (кастрычнік 1999-га)

РАЁНКА ПРЫМАЛА ВІНШАВАННІ

Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Браслаўская звязда» ў поўным складзе быў запрошаны ў залу пасяджэнняў райвыканкама, дзе адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 60-годдзю раёнкі — яно адзначаецца ў кастрычніку. Прысутныя далі высокую ацэнку прафесійнаму ўзроўню браслаўскіх журналістаў, многія з якіх былі адзначаны ганаровымі граматамі, а таксама якасці выдання, асабліва пасля пераходу «Браслаўскай звязды» на камп’ютарны набор.

У СШ № 2 ВЫКАЗАЛІСЯ ЗА САЮЗ

Адбыўся сход працоўнага калектыву СШ № 2 г. Браслава, на якім абмяркоўваўся праект Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў складзе Беларусі і Расіі. Думкі выказваліся самыя розныя, аднак большасць схілялася да таго, што Дагавор як аснову будучай адзінай дзяржавы трэба падпісваць. Пры гэтым 23 чалавекі выказалі прапанову, каб пры заключэнні Саюза было агаворана, што беларускія юнакі будуць несці ваенную службу толькі на тэрыторыі сваёй краіны. ЗАРАЗНЫ ПРАДУКТ У сакавіку галоўны санітарны ўрач раёна вынес пастанову аб закрыцці каўбаснага цэха калгаса «Уперад» да ўхілення парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму і атрымання пісьмовага дазволу на аднаўленне вытворчасці. Аднак у гаспадарцы зрабілі па-свойму і летам прыступілі да выпуску прадукцыі. Неўзабаве па ведамасці калгаснікі атрымалі каўбасу ў лік заработнай платы. А затым 13 чалавек (у большасці — дзеці да 10 гадоў) захварэлі на сальманелёз.

ЧАМУ НЕ ХАПАЕ ЗВАДКАВАНАГА ГАЗУ?

Многіх хвалюе пытанне, калі ж нарэшце мы будзем з газам. Як паведамілі ва ўпраўленні «Браслаўрайгаз», з павелічэннем цаны на нафтапрадукты на сусветным рынку вытворцы з Расіі павялічылі пастаўкі газу за мяжу і не выканалі іх у Беларусь. Упраўленне цяпер абслугоўвае 9 402 кватэры, яшчэ 3 642 газабалонныя ўстаноўкі забяспечваюцца газавымі службамі калгасаў і саўгасаў. Прымаюцца меры па набыцці дэфіцытнага паліва ад нетрадыцыйных пастаўшчыкоў.

ПАД ПАГРОЗАЙ СПЫНЕННЯ

Як паведамілі меліяратары, 250 работнікаў арганізацыі апынуліся пад пагрозай вымушанага водпуску на неабмежаваны тэрмін. Прадпрыемства літаральна паралізавана. Бюджэт запазычыў меліяратарам 20 млрд рублёў, а штомесячныя падаткі звязалі рукі калектыву. Няма за што купіць бензін, салярку, запчасткі. Нават гаспадаркі Браслаўшчыны запазычылі прадпрыемству 10 млрд руб. Усе надзеі меліяратараў — на работы па далейшым упарадкаванні дзяржаўнай граніцы.

ЗА НЕЗАКОННЫ БІЗНЕС

Браслаўчане — людзі прадпрымальныя. Як паказвае жыццё, яны пільна сочаць за кан’юнктурай рынку і на дэфіцыт тут жа адгукаюцца прапановай. Скажам, не стала ў магазінах хапаць спіртнога — і гандаль віном і гарэлкай перамясціўся ў дамы і кватэры. Хуткія і лёгкія грошы спакусілі на занятак незаконным бізнесам многіх раней добрапрыстойных грамадзян. У іх лік трапіла і жыхарка Ахрэмаўцаў, якая «зарабіла» 25 мільёнаў рублёў штрафу.

ЖЫЦЦЁ ДАРАЖЭЕ

Павышэнне мінімальнай заработнай платы людзі звычайна звязваюць не столькі з павышэннем заробкаў, колькі са скачком цэн на неабходныя тавары і паслугі. Своеасаблівым сюрпрызам для многіх стала падаражанне хлеба ў сярэднім на 30 %, батонаў — на 20. Хлеб масавых гатункаў з 23 тыс. стаў каштаваць 30, палепшаных — ад 56 да 61 тыс. рублёў. Новыя рознічныя цэны ўстаноўлены і на паліва для насельніцтва: торфабрыкет цяпер абыдзецца ў 2,5 млн руб. за тону.

НА ТАКІХ ТРЫМАЕЦЦА КАМБІНАТ

Прадпрыемствы раёна пакрысе ўзнімаюцца на ногі. Праўда, не камбінат бытавога абслугоўвання. Ён знаходзіцца ў такім занядбанні, што, здаецца, пайшоў бы на дно, каб яго не падтрымлівалі людзі, верныя службе сэрвісу. У ліку такіх Іван Бальс. Гэты малады майстравы чалавек мог бы стаць надомнікам і не мець адбою ад заказчыкаў. Але ён застаўся ў КБА, дзе пераварочвае горы абутку. Іван і заказ прыме, калі трэба, і сваю работу якасна зробіць. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

18 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

19 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

20 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

21 час ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

21 час ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

21 час ago