Categories: Деньги

З-за непагадзі тэмпы палявых работ браслаўскіх аграрыяў ніжэй за планавыя

Здаецца, зусім нядаўна аграрыі ўбіралі збожжавыя, засыпалі залацістае зерне ў засекі. І вось зноў зярняты роўнымі радамі кладуцца ў глебу, каб хутка апрануць палеткі ў яркую зеляніну азімых раслін: клопаты сельгасработнікаў ужо накіраваны на ўраджай наступнага года.

Браслаўскія аграрыі, з улікам вопыту папярэдніх гадоў, разумеюць, што азімыя культуры даюць намнога лепшы ўраджай, чым яравыя, таму імкнуцца засеяць восенню як мага большы клін.

Сёлета ў раёне да канца верасня было запланавана ўнесці ў глебу зерне на плошчы 14 100 га. На жаль, прыпынялі гэтую важную работу дажджы. Таму да 1 кастрычніка гаспадаркі раёна засеялі азімымі толькі 45 % ад плана, ці 6 341 га. Лепш за ўсіх з задачай справіўся «Маяк Браслаўскі»: 1 868 га азімых, або 52 %.

У іншых гаспадарках, дзе плануемыя плошчы значна меншыя, таксама працуюць няблага, але ніводная з іх не пасеяла больш за 500 га. Выключэннем з’яўляецца толькі «Бярозавы край», дзе частку зямель апрацавала Глыбоцкая інтэграцыйная структура. Там на 1 кастрычніка пад азімыя культуры было занята 1 538 га. У аўтсайдарах па сяўбе азімых культур знаходзіцца «Браслаўскі райаграсэрвіс», дзе гэтую работу пакуль так і не распачалі. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago