Categories: Люди

Сям’я Грыб з вёскі Рубеж адсвяткавала залатое вяселле

Пяцьдзясят гадоў сумеснага жыцця — знамянальная падзея. За плячыма палова стагоддзя, пройдзеная поплеч, а гэта значыць, што саюз мужа і жонкі моцны і трывалы.

Нядаўна адзначыла сваё залатое вяселле сям’я Грыб з в. Рубеж. Шмат чаго давялося перажыць юбілярам, але і па сённяшні дзень яны не страцілі цеплыні адносін і павагі адзін да аднаго.

Пазнаёміліся Фёдар і Бажэна ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе разам вучыліся ў адной групе. А праз некалькі гадоў заляцанняў настойлівага хлопца закаханыя згулялі студэнцкае вяселле. Так пачаўся летапіс сумеснага жыцця гэтай пары.

Пасля заканчэння вышэйшай установы маладая сям’я Грыб прыехала працаваць на Браслаўшчыну, дзе муж з жонкай уладкаваліся ў калгас «Дружба». У хуткім часе дзейнага маладога агранома прызначылі старшынёй гэтага ж сельгаспрадпрыемства.

— Зразумела, — узгадвае жанчына, — такому рашэнню не надта ўзрадавалася, бо добра разумела, што пасада вельмі адказная і ў хаце мужа буду бачыць рэдка.

Тым не менш, Бажэна стала надзейным сямейным тылам і дарадцам для Фёдара, які амаль 30 гадоў узначальваў вялікую і трывалую гаспадарку. А дом, што выдзеліў калгас, стаў для іх своеасаблівым астраўком радасці і кахання, дзе можна было адпачыць пасля работы, пачуць цёплае слова, атрымаць слушную параду.

У вызначаны тэрмін у хаце пачуўся звонкі галасок дачушкі Ілоны, а праз тры гады з’явіўся і сын Вадзім.

Большая частка хатніх спраў ляжала на плячах жанчыны, але яна без нараканняў выконвала свае абавязкі. Да таго ж была яшчэ і немалая ўласная гаспадарка, агароды. Аднак пры такой занятасці любячая жонка ўставала ў чатыры гадзіны раніцы, каб прыгатаваць мужу смачны сняданак. А там і дзеткі падгадаваліся, яны сталі добрымі памочнікамі для маці, не цураліся работы і выраслі працавітымі і сумленнымі. Атрымалі адукацыю, уладкаваліся на работу і стварылі свае сем’і. Шчырыя і пяшчотныя ўзаемаадносіны бацькоў сталі для іх сапраўдным прыкладам.

Безумоўна, за паўстагоддзя было шмат чаго перажыта — сустрэч і развітанняў, радасці і цяжкасцей, крыўды і прымірэнняў. Калі ж спытала ў суразмоўцаў, у чым сакрэт іх сямейнага шчасця, Бажэна Васільеўна ў першую чаргу адзначыла, што галоўнае — павага адзін да аднаго і вырашэнне ўсіх пытанняў разам.

— А яшчэ — у цярпенні і каханні, — дадае Фёдар Аляксеевіч, — бо без гэтага ў жыцці ніяк нельга абысціся.

Не сядзяць без справы юбіляры і сёння, бо ва ўласным доме заўсёды знойдзецца работа — агароды, кветнікі, добраўпарадкаванне.

Паважаюць Фёдара Аляксеевіча і Бажэну Васільеўну родныя, аднавяскоўцы, сябры і знаёмыя. У гасцінным доме сям’і Грыб заўсёды рады гасцям. Але ж самыя шчаслівыя хвіліны для бабулі і дзядулі — калі прыязджаюць трое ўнукаў, якіх яны заўсёды атуляюць цяплом, пяшчотай  і вучаць жыццёвай мудрасці.

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

8 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

11 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

13 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

13 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

13 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

13 часов ago