Categories: Деньги

Дзяржзаказ выкананы: падводзім вынікі жніва ў Браслаўскім раёне

На мінулым тыдні раён завяршыў жніво. Прыйшоў час падвесці вынікі, зрабіць работу над памылкамі, адзначыць лепшых і расставіць прыярытэты на будучае. Пра ўборачную кампанію гэтага года «Браслаўскай звяздзе» расказаў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і прадуктах харчавання райвыканкама Максім Чагарын:

— Першае, што трэба адзначыць, — масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур праведзена ў аптымальныя тэрміны, хоць у апошнія некалькі тыдняў час ад часу ішлі дажджы, якія перашкаджалі аграрыям збіраць ураджай або рабілі зерне вільготным, што таксама дадавала шмат лішняй працы. У жніве прынялі ўдзел 63 камбайнеры, многія з іх маюць багаты вопыт у гэтай справе. Прыклад стараннай працы паказалі і 3 маладыя механізатары. Усяго намалочана 32 100 тон зерня — гэта 130 % да ўзроўню мінулага года. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 21,1 цэнтнера з гектара. Гэта неблагі вынік. Сярод лідараў па намалоце — Глыбоцкая інтэграцыйная структура на базе ААТ «Бярозавы край», СВК «Маяк Браслаўскі», ААТ «Агравідзы». Механізатары раёна годна справіліся з пастаўленымі перад імі задачамі. Так, адзін з камбайнераў інтэграцыйнай структуры Сяргей Зелянкевіч намалаціў больш за тры тысячы тон збожжа. На адвозцы зерня найлепшым быў Антон Пяткевіч з «Маяка»: ён перавёз больш за 1 800 тон збожжа. Таксама запаветны рубеж у тысячу тон перасягнуў Іван Пучынскі са «Слабодкі-агра». Разлічыліся аграрыі Браслаўшчыны і з дзяржзаказам па збожжы. Хочацца адзначыць, што дзякуючы зладжанасці ў працы паміж кіраўнікамі гаспадарак, аграномамі, начальнікамі ўчасткаў, механізатарамі, работнікамі зернесушыльных комплексаў, увогуле ўсіх звенняў гэтага ланцуга ўборачная кампанія ў раёне прайшла максімальна хутка і без аўралаў. ■

Фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.

admin

Recent Posts

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

8 минут ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago