Categories: Новости

Бізікары, інтэрактыўныя сталы і лічбавае піяніна: у дзіцячым садзе № 3 новае абсталяванне

Ужо здалёку дзіцячы сад № 3, у якім у рамках падрыхтоўкі Браслава да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2019» адбыўся капітальны рамонт, прываблівае сваім яскравым і прыгожым выглядам. За пяць месяцаў будаўнічых работ дашкольная ўстанова літаральна набыла новае жыццё.

Пры наведванні сада перш-наперш заўважаеш прыемныя змены на гульнявых участках, дзе ўстаноўлена новае сучаснае абсталяванне, якое адпавядае ўзросту дашкольнікаў, іх інтарэсам і ступені рухомасці. Машынкі, арэлі, горкі, пясочніцы, зоны магазіна, запраўкі, кафэ і кухні, а таксама адрамантаваныя ценявыя навесы з вясёлымі малюнкамі — усё гэта прыйшлося даспадобы маленькім выхаванцам. Акрамя гульнявых пляцовак, з’явіліся і дзве тэматычныя — ДАІ і МНС, дзе дзеці з малых гадоў знаёмяцца з правіламі бяспечных паводзін.

Клумбы падсыпаны чарназёмам, які прадаставіла адміністрацыя Відзаўскага каледжа. Цяпер на іх добра ўкараніліся 62 адзінкі разнастайных зялёных насаджэнняў, набыць якія дзіцячаму саду дапамаглі Браслаўскае грамадскае аб’яднанне «Азёрны край» і нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».

Новы выгляд маюць будынак і ўнутраныя памяшканні. Поўнасцю заменены дах, інжынерная інфраструктура, у адрамантаваных светлых групах устаноўлена зручная дзіцячая мэбля.

Шмат увагі ўдзелена выхаванню і развіццю дашкалят. Для кожнай групы адміністрацыя дзіцячага сада закупіла сучасныя развіваючыя гульні, цацкі, інтэрактыўнае абсталяванне. Каб малодшыя дзеці маглі ўдасканальваць свае веды і навыкі, неабходныя ў штодзённым жыцці, для іх набылі бізікары і бізікубы — развіваючыя панэлі па методыцы педагога Марыі Мантэсоры. Яны дапамагаюць малым пазнаёміцца са знешнім светам праз гульню. Акрамя гэтага, ва ўстанове ёсць два сэнсарныя інтэрактыўныя сталы, у якіх загружана па 315 навучальных праграм разнастайнага накірунку. І, як кажа загадчык дзіцячага сада Вольга Селязнёва, дзеці даволі хутка іх асвоілі і цяпер з задавальненнем гуляюць і пашыраюць свой кругагляд.

Для зручнай працы педагогаў па музыцы набылі лічбавае піяніна. На харчблоку замянілі старыя пліты, тут жа ўстаноўлена тэрмашафа, шматфункцыянальны міксер, бульбачыстка, што, безумоўна, палепшыла якасць прыгатавання ежы і аблегчыла працу поварам.

Як адзначыла В. Селязнёва, у хуткім часе яшчэ закупяць дыдактычныя сталы і сталы для малявання пяском, а таксама гульнявыя мяккія модулі і спартыўнае абсталяванне.

Безумоўна, у такім сучасным садзіку маленькія выхаванцы адчуваюць сябе вельмі камфортна, а галоўнае, тут створаны найлепшыя ўмовы для іх развіцця. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

20 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

20 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

22 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

22 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

22 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

22 часа ago