На днях рэдакцыя атрымала пісьмо ад жыхароў з вуліцы Кастрычніка г. Браслава. У ім гараджане пытаюцца, чаму адзін са шматкватэрных дамоў, якія цяпер рамантуюцца, па сваім дызайне істотна адрозніваецца ад іншых такіх жа.

Сапраўды, шматлікія абноўленыя фасады па ўсім горадзе прыводзяцца да адзінага выгляду: белабэжава-персікава-карычневая афарбоўка і строгія вертыкальныя і гарызантальныя лініі.

З гэтай канцэпцыі выбіваецца дом № 13, што па Кастрычніка. Адзін з дамінуючых колераў тут — светла-зялёны, а геаметрыя ліній імкнецца да вострых вуглоў і дыяганалей.

Бліц-апытанне жыхароў суседніх шматпавярховак і прахожых сведчыць пра неадназначнасць успрымання браслаўчанамі абраных мастацкіх рашэнняў. Некаторыя нават лічаць, што рамонт не абнавіў будынак, а састарыў яго. «Праз газету патлумачце, калі ласка, абумоўленасць такога дызайну», — гаворыцца ў атрыманым намі пісьме.

Як расказалі ў «Браслаў-камунальніку», усе праекты дамоў, якія ідуць пад капітальны рамонт, праходзяць абавязковы ланцужок папярэдніх этапаў. Сярод іх — праектаванне і ўзгадненне. Знешні выгляд таго самага трынаццатага дома распрацаваны праектнай арганізацыяй абласнога ўзроўню, праект узгоднены архітэктурнымі службамі ў Браславе і Віцебску, прычым яшчэ летась.

Адрозненне ад агульнай дызайнерскай канцэпцыі абумоўлена аддаленасцю аб’екта ад раёна масавай перапрацоўкі фасадаў (у той частцы вуліцы Кастрычніка такі дом адзін), а таксама неабходнасцю стылістычна звязаць яго новы выгляд з нядаўна адрамантаванымі дамамі, як, напрыклад, пяціпавярхоўка насупраць. Зялёны колер і жоўта-персікавыя адценні падтрымліваюць тэму сцен і лоджый суседняй пабудовы.

Словам, дом № 13 набывае новае колеравае аблічча не «з бухты-барахты», а ў адпаведнасці з тонкімі стылістычнымі механізмамі. Што ж тычыцца незвычайнай геаметрыі, то тут, як кажуць, на смак і колер…

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

15 минут ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

5 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

5 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

5 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

5 часов ago