Categories: Деньги

Працуюць без перапынку. Браслаўскія аграрыі паралельна з уборачнай вядуць корманарыхтоўку

Можна смела казаць, што канец ліпеня і пачатак жніўня — самая гарачая пара для аграрыяў. І гэта не толькі таму, што ідзе ўборачная кампанія, а і па той прычыне, што цяпер працаўнікі сяла займаюцца шэрагам іншых работ. Напрыклад, уносяць гербіцыды і арганіку, узворваюць глебу пад азімыя культуры, нарыхтоўваюць насенны матэрыял, рамантуюць агрэгаты да сяўбы, а таксама працягваюць займацца корманарыхтоўкай.

Дарэчы, у гэтым годзе «зялёнае жніво» ідзе без адрыву механізатараў на іншыя работы. Большасць гаспадарак нават аб’ядналі свае намаганні і арганізавалі працу ў агульных корманарыхтоўчых атрадах.

На 1 жніўня травы першага ўкосу скошаны на тэрыторыі 18 147 га, ці на 103 % ад запланаваных плошчаў. Але засмучае той факт, што да гэтай пары ў раёне назапашана пакуль толькі 12,10 ц к. адз. кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,70 ц к. адз. менш, чым летась. Больш за мінулагодні запас нарыхтавалі толькі ў ПСГП «Урбаны» (+ 0,24) і СВК «Маяк Браслаўскі» (+ 2,88). А вось у «Бярозавым краі», «Мяжанах» і нават «Слабодцы» адставанне ад мінулагодняга паказчыка настолькі саліднае (ад – 6,04 да – 4,04), што дае падставу для разважанняў, ці не адчуюць там вострага недахопу кармоў узімку. Спадзявацца прыходзіцца на другі ўкос, які, між іншым, ужо распачалі ва «Урбанах».

Пакуль жа ўсяго па раёне нарыхтавалі 4 831 тону сена, 62 154 т сенажу, з якіх 1 083 т закруцілі ў палімерную плёнку, у разрад сіласу перавялі 1 037 тон сенажу. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

12 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

15 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

16 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

17 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

17 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

17 часов ago