Фото: planetabelarus.by
Ала ШУЛЬЯ, культработнік мясцовага СДК:
— Я карэнная жыхарка Далёкіх. Тут жыло не адно пакаленне маіх родных, так што карані ў мяне моцныя. Што і казаць. Сёлета маёй хаце, якую будаваў дзядуля, дзе жыла мая маці, а цяпер я, споўніцца 100 гадоў! Гэтае месца для мяне вельмі дарагое і шмат значыць. Сюды цяпер прыязджаюць мае дзеці і ўнукі. Колькі я сябе памятаю, наша хата была цэнтрам прыцяжэння. Яна знаходзіцца непадалёку ад перакрыжавання, і людзі заўжды заходзілі пачакаць адкрыцця магазіна, прыбыцця аўтобуса і інш. Падчас вайны ў ёй размяшчаліся ваенныя, мае родныя жылі ў вараўні. Добра, што яна ўцалела, і сёння гэта яшчэ адзін напамін пра блізкіх.
Увогуле, я не гарадскі чалавек. Усё дзяцінства прайшло ў Далёкіх. Разам з сябрамі мы любілі хадзіць на Мар’янаву гару, бавілі там час, каталіся зімой на санках з яе, а летам проста сядзелі і гутарылі. Памятаю, як у калгасе быў статак коней. У кожнага з нас быў свой любімец, цягалі з дому для іх розныя прысмакі. Вельмі люблю мясцовы лес. Я яшчэ застала той час, калі садзілі лён і ўручную збіралі яго, хадзіла маці дапамагаць. Гэта яшчэ адзін прыемны ўспамін з дзяцінства. Дзякуючы сваёй бабулі я ведаю патаемныя грыбныя месцы…
Мы весела і дружна жылі. І цяпер сябруем з аднавяскоўцамі, разам ладзім розныя святы ў клубе. Пры неабходнасці дапамагаем адзін аднаму. Людзі ў нас добрыя і спагадлівыя. За дзяцінства, таму, што гэта родны край, — за тое і люблю Далёкія.
Алена БЯЛЮН, кіраўнік Браслаўскай РАС ДТСААФ:
— Трапіла я сюды ў 1991 годзе па размеркаванні настаўніцай пачатковых класаў. Мне спадабалася тут з першага позірку. У тыя гады гэта была вялікая вёска са шматлікім насельніцтвам, жыццё наўкол проста віравала. Вялікая школа, калгас, клуб… Выйшла замуж, нарадзіла дачку — так і засталася. З прыемнасцю ўзгадваю час настаўніцтва. Мяне, маладога спецыяліста, як родную прыняў калектыў. А мае маленькія вучні! Іх я і цяпер добра памятаю, заўсёды рада бачыць.
Не шкадую, што лёс склаўся такім чынам і я трапіла ў Далёкія. Гэта цудоўнае месца са сваімі адметнымі жыхарамі, прыгожай прыродай і вясковай утульнасцю, тут лёгка дыхаецца, душа адпачывае.
Неяк на курсах у адным з буйных гарадоў у мяне спыталі: «Вы адкуль? — З Далёкіх. — Зразумела, а як называецца ваш населены пункт?» Нават сама назва сведчыць пра асаблівую адметнасць гэтых мясцін.
У кожнага з нас ёсць малая радзіма, я лічу, што Далёкія з цягам часу сталі для мяне менавіта такім месцам. ■
Алена НАБЕЕВА.
Фота аўтара.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…