Categories: Новости

У Браславе выступіў фальклорны калектыў з Эстоніі

З гастролямі ў нашым раёне пабываў калектыў народнага танца «Каарэке» з Эстоніі. У мінулую нядзелю ён даў першы канцэрт у Браславе, а ў панядзелак і аўторак яго сустракалі ў аграгарадках.

За паўгадзіны да выступлення ў Леснічоўцы танцоры поўным ходам прыхарошваюцца: дзяўчаты ўплятаюць чырвоныя стужкі ў валасы, завязваюць доўгія тканыя паясы на таліі, завязваюць вакол белых блузак яркія хусткі, а мужчыны прымяраюць камізэлькі і капелюшы. Артысты, якія прыехалі да нас, выступаюць у традыцыйным адзенні. А як інакш можна паказаць народны танец з адпаведным каларытам? І ўжо з першага нумара гледачам стала зразумела: сумаваць не прыйдзецца.

Больш за 15 танцаў паказалі эстонскія госці браслаўчанам. У асноўным гэта былі побытавыя танцы, якія расказвалі пра працу жанчын у полі, адносіны паміж закаханымі, сябрамі. Танцавальныя нумары гасцей з Эстоніі ўдала дапоўніліся песнямі салістаў Браслаўскага РЦК Марыны Карач, Ільі Садоўскага і Вольгі Усавай.

Кіраўнік «Каарэке» Рыха Похла расказаў, што ў мінулым годзе калектыву споўнілася 30 гадоў. За гэты час змяніўся не адзін склад удзельнікаў, але ёсць танцоры, якія выступаюць з першага дня заснавання. У аснове рэпертуару — нацыянальныя танцы. Сам жа калектыў з невялікага населенага пункта Мяр’ямаа, у якім пражывае каля 3 000 чалавек. Рыха Похла ўжо трэці кіраўнік, яго асноўная дзейнасць — настаўнік музыкі ў школе. У «Каарэке» займаюцца людзі розных узростаў і прафесій: студэнты, будаўнікі, пажарныя, настаўнікі.

Словам, гэта не прафесіянальныя танцоры, а аматары, але іх адданасць сваёй народнай культуры і цікавасць да яе ўражвае. На Браслаўшчыне калектыў пабываў чацвёрты раз. Па прызнанні саміх удзельнікаў, ім вельмі падабаецца прырода і гасціннасць мясцовых людзей, а шэраг канцэртаў у раёне дазволіў бліжэй пазнаёміцца з нашым краем. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

4 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

7 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

8 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

8 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

9 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

9 часов ago