Categories: Деньги

Рэнтабельнасць — галоўны прыярытэт у рабоце свінакомплексу СВК «Маяк Браслаўскі»

На фота: Амаль кожны месяц Мікалай Вялічка прыязджае на свінакомплекс СВК «Маяк Браслаўскі», каб павіншаваць лідараў вытворчасці.

Пасля таго як у Беларусі з’явілася рэальная пагроза распаўсюджання афрыканскай чумы свіней, на свінакомплексах рэспублікі пачалі прымаць экстранныя меры па ахове жывёл ад гэтай навалы. Не стаў выключэннем і комплекс СВК «Маяк Браслаўскі».

Калі раней парасят-сысуноў спачатку пераводзілі ў цэхі дарошчвання, а пазней — на адкорм, то цяпер гэты цыкл скасаваны. Пасля 28 дзён падсмоктвання маладняк адразу пераводзіцца ў цэх, дзе і гадуецца да здатачнай вагі. І калі раней адны аператары займаліся толькі дарошчваннем, а другія — адкормам, цяпер гэтае раздзяленне ліквідавана. Свінарка запаўняе свой цэх аднятымі ад маткі парасятамі і гадуе іх да забою. Зразумела, што ў гэтым цыкле важна прафесіянальнае вока, каб своечасова вызначыць, якая з жывёлін яшчэ павінна карміцца рацыёнам дарошчвання, а каго можна пераводзіць на адкорм. Ператрымка кожнай галавы на першым этапе гадоўлі цягне за сабой падаражанне канчатковага прадукту, а значыць, і павелічэнне яго сабекошту. Тым часам менавіта рэнтабельнасць ставіцца галоўным прыярытэтам у рабоце комплексу.

У ліку тых, хто ўмее пагаспадарску абыходзіцца са свіннямі, рацыянальна выкарыстоўваць кармы, у належны тэрмін праводзіць выбракоўку маладняку, — аператар Алена Сівіцкая. Нездарма яна рэгулярна лідзіруе ў абласным спаборніцтве сярод жывёлаводаў па дасягненні лепшых паказчыкаў у сваёй сферы дзейнасці. У красавіку, напрыклад, Алена заняла другое месца, а ў маі стала першай. На днях лепшага аператара ад імя абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў старшыня раённай арганізацыі Мікалай Вялічка і ўручыў ёй падзячны ліст і грашовую прэмію.

Дарэчы, на свінагадоўчым комплексе гаспадаркі для заахвочвання работнікаў даўно існуе сістэма прэміравання лепшых. Напрыклад, калі ў групе свінні на адкорме за суткі набіраюць у вазе больш за 760 грамаў, аператар атрымлівае прэмію ў суме 100 рублёў, калі ж сярэднясутачная прывага будзе пераважаць 900 грамаў, адпаведна, і ўзнагарода ўзрасце да 200 рублёў. Такі падыход, безумоўна, стымулюе свінаводаў на работу з максімальнай аддачай. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago