Categories: Новости

На кішэнныя расходы, ці Як браслаўскія падлеткі зарабляюць грошы

Лета — самая доўгачаканая пара і для дзяцей, і для іх бацькоў. Але калі дарослыя імкнуцца на гэты час спланаваць адпачынак, то далёка не ўсе падлеткі правядуць вольныя дні на пляжы ці за камп’ютарам. Некаторыя з іх, наадварот, жадаюць паспрабаваць сябе ў працоўнай дзейнасці і самастойна зарабіць на кішэнныя расходы.

Так, падчас доўгіх канікулаў у школьнікаў з’яўляюцца большыя магчымасці атрымаць няхай невялікі, але ўласны даход, бо летам адкрываюцца часовыя вакансіі. Праўда, такім работнікам цяжка канкурыраваць з дарослымі, бо наймальнікі, як правіла, не дужа хочуць прымаць на працу маладых людзей да 18 гадоў: тыя не маюць пэўнай кваліфікацыі, да таго ж ёсць цэлы шэраг абмежаванняў (напрыклад, абавязкова павінны працаваць пад наглядам). Значна дапамагае ў гэтым плане падлеткам служба занятасці, на сродкі якой на базе ўстаноў адукацыі ствараюцца працоўныя атрады. Два такія сёлета арганізаваны ў СШ № 1 імя А. М. Жданава і гімназіі.

У першай гарадской школе 16 вучняў 9-х і 11-га класаў шчыруюць над узнаўленнем кніжнага фонду школьнай бібліятэкі: яны прыняты на работу пераплётчыкамі. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара Ніны Ракіцкай хлопцы і дзяўчаты рамантуюць кнігі — падручнікі, дзіцячыя чытанкі, праграмную мастацкую літаратуру. Напрыклад, шматлікія асобнікі «Яўгенія Анегіна», так запатрабаваныя юнымі чытачамі, ужо падрыхтаваны да новага навучальнага года.

Для маладых работнікаў устаноўлены скарочаны працоўны тыдзень, працягласць работы залежыць ад іх узросту. Вучні, якім яшчэ не споўнілася 16 гадоў, штодзень заняты каля 4,5 гадзіны, старэйшыя ж працуюць па 7, што адпавядае 23- і 35-часоваму працоўнаму тыдню.

Н. Ракіцкая задаволена сваімі памочнікамі:

— Дзеці падабраліся актыўныя, працуюць вельмі добра. І школе карысць, і самі трохі грошай заробяць. У дадатак падлеткі ўладкаваны афіцыйна, а значыць, ужо займелі працоўныя кніжкі — ім яны яшчэ спатрэбяцца.

Нягледзячы на летні час, старшакласнікі не лянуюцца штодня прачынацца раней, каб не спазніцца на работу. Па іх словах, гэта выдатная магчымасць атрымаць невялікі даход, ды і роднай школе дапамагчы прыемна. ■

Жанна БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

1 час ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

1 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

3 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

4 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

4 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

4 часа ago