Categories: Люди

Жывёлавод з «Агравідзаў» Уладзімір Платашын падыходзіць па-гаспадарску да любой справы

Добра, калі ў калектыве ёсць чалавек, які і сваю работу выконвае як след, і ніколі не адмовіць у дапамозе тым, каму яна патрэбна. Увогуле працы не баіцца і не «спіхвае» яе на іншых. Такі чалавек шчыруе жывёлаводам на МТФ «Трэйбшуны» ў ААТ «Агравідзы». Шмат добрых слоў пра Уладзіміра Платашына давялося пачуць яшчэ да знаёмства з ім.

— Працаваць побач з такім мужчынам-гаспадаром — задавальненне, — расказвала мне загадчыца фермы Тэрэза Грыкін. — Уладзімір тут ужо больш за 30 год, і яго калегі не ўяўляюць, як бы змаглі справіцца з усімі ўзнікаючымі ў ходзе работы складанасцямі без гэтага чалавека. У яго да любой справы свой асабісты падыход — гаспадарскі.

На ферме У. Платашын працуе жывёлаводам, але часта выконвае іншыя работы. Калі, напрыклад, раптам зламаецца водаправод ці кармушка ў каровы, ён не чакае, што нехта прыедзе і адрамантуе, і нават што яго папросяць дапамагчы. Проста бачыць няспраўнасці і выпраўляе іх.

Сам мужчына рады быць карысным і дапамагае з ахвотай. Лічыць, што калі ёсць час і жаданне зрабіць тую ці іншую справу, то дастаткова прыкласці крыху намаганняў — і ўсё атрымаецца. Галоўнае тут — не ленавацца.

Дарэчы, каля дома Уладзіміра таксама заўсёды парадак. Інакш ён і не ўмее. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

9 минут ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

37 минут ago

«Объем работ по уборке значительно увеличился». «Браслав-коммунальник» ответил на критическую публикацию

На критическую публикацию «Извечные вопросы: кто виноват и что делать?» в «Браславской звезде» (№ 21…

44 минуты ago

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

3 часа ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

4 часа ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

4 часа ago