Categories: Деньги

Механізатарам СВК «Маяк Браслаўскі» сёлета трэба скасіць траў першым укосам на плошчы 2 131 га

На раніцу 18 чэрвеня пад касу лягло 39,9 % гэтых плошчаў, а на тую ж мінулагоднюю дату — 83,1 %.

Каб травы першага ўкосу не страцілі сваіх спажыўных якасцей, сельгаспрадпрыемства плануе завяршыць іх уборку, як і ў мінулым сезоне, да 3 ліпеня.

— Для гэтага ў гаспадарцы дастаткова надзейнай тэхнікі і спрактыкаваных механізатараў, — упэўнена сцвярджае начальнік першага аддзялення сельгаспрадпрыемства Валерый Ваштаевіч.

Леанід Дубіна — адзін з тых надзейных працаўнікоў сельскагаспадарчага кааператыва, чый уклад у агульную справу правераны часам. Чацвёрты год ідзе, як ён атрымлівае заслужаную пенсію, але па-ранейшаму ўпэўнена кіруе трактарам: у зімовастойлавы перыяд на «Гаспадары» корміць буйную рагатую жывёлу на фермах першага аддзялення, а летам прычапляе за «Беларусам» прэс-падборшчык. Яго працавітасці і ўмельству можна толькі па-добраму пазайздросціць. Летась ён увесь корманарыхтоўчы сезон трывала трымаўся ў тройцы лідараў раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы сена. І сёлета пакуль што зарулоніў яго найбольш — 241 тону па стане на 18 чэрвеня.

Па словах В. Ваштаевіча, тэхнікі, задзейнічанай на корманарыхтоўцы, менш не стала і распачалі яе, як звычайна. Але тэмпы не нарошчвалі спецыяльна, бо дэфіцыт вясновых ападкаў стрымаў развіццё траў да патрэбнай фазы. Такі гаспадарчы падыход апраўдвае сябе. Хоць траў пакуль што скошана намнога менш, але ўраджай зялёнай масы добры. У прыватнасці, назапашана травяных кармоў на зімовастойлавы перыяд 6,52 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы (летась на тую ж дату — 5,25 ц к. адз.), у тым ліку 4 367 тон сенажу (3 001 т) і 492 т сена (684 т). ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago