Парадак — справа агульная. Жыхары Браслава рамантуюць свае хаты да «Дажынак»

Дастаткова выйсці на любую вуліцу райцэнтра, каб зразумець, што Браслаў сёння — адна вялікая будаўнічая пляцоўка. На падрыхтоўку горада да абласнога свята працаўнікоў вёскі асігнавана 18 млн руб. бюджэтных сродкаў. Некаторыя арганізацыі за ведамасныя і ўласныя грошы акультурваюць адміністрацыйныя і вытворчыя плошчы, навакольную тэрыторыю, удасканальваюць аперацыі працоўнага працэсу. У агульную рабочую мітусню ўключыліся і асобныя гараджане.

Праходзячы, напрыклад, па вул. Савецкай, міжвольна кідаеш позірк на фасад прыватнага двухкватэрнага дома нумар 133 са свежай фарбай. Яго гаспадары Віктар Іванавіч Перавозкін і Таццяна Пятроўна Камінская пенсійнага ўжо узросту, тым не менш вырашылі ўласнымі сіламі абнавіць знешні выгляд будынка пад сумесным дахам.

Па словах жонкі В. Перавозкіна Лідзіі Сцяпанаўны, прыйшоў час падрамантаваць фасад хаты, а тут і агульны рабочы настрой падрыхтоўкі да «Дажынак» падштурхнуў. Таму палюбоўна дамовіліся з суседзямі разам купіць аранжавую фарбу, каб абедзве палавіны блакіраванага дома выглядалі аднолькава прыгожа.

— Падлічылі, — кажа Лідзія Сцяпанаўна, — колькі яе трэба, заказалі на рынку. Дзякуем прадаўцам магазіна, што даставілі шмат патрэбнай фарбы прама дадому.

Падрамантаваць дошкі, зняць балгаркай састарэлае бляклае пакрыццё Перавозкіным дапамагаў зяць, а дафарбоўвае фасад унук Кірыл. Ён з’яўляецца студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, цяпер праходзіць практыку на Браслаўшчыне і ў вольны час займаецца рамонтам. На сваёй палавіне шчыруе муж Таццяны Камінскай. Нягледзячы на гады будынка і яго гаспадароў, хата атрымліваецца яркай і прыгожай. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago