Categories: Люди

Браслаўчанка ўзнагароджана Падзякай Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і спецыяліст па кадрах Браслаўскай ПМК-42 Антаніна Жойдзь займае гэту клопатную пасаду амаль 7 гадоў, а ўвогуле прыйшла ў будаўнічую арганізацыю ў сакавіку 2006-га з банкаўскай галіны.

Сёння Антаніна Раманаўна ўспамінае, як, назначаючы яе на пасаду вядучага эканаміста, дырэктар калоны Алег Сямёнычаў сказаў як адрэзаў:«Будзеш ездзіць на будаўнічыя аб’екты і вывучаць выконваемыя работы».

— Ох, і нялёгка прыйшлося спачатку, — глыбока ўздыхае жанчына. — Хоць па адукацыі я эканаміст, але ў банкаўскай сферы гэты спецыяліст працуе строга па інструкцыях, а ў будаўнічай галіне яму патрэбна сабраць інфармацыю, прывесці ўсе паказчыкі ў норму, знайсці выхады са страт і г. д. Па начах вывучала зборнікі расцэнак, працэнтоўкі, каштарысы, а днём у вопытных супрацоўнікаў арганізацыі прасіла растлумачыць незразумелыя мне тэрміны, навучыць валодаць будаўнічай праграмай. Вельмі ўдзячна ім за дапамогу.

Трэба сказаць, што дзякуючы стараннасці і кемлівасці працэс адаптацыі Антаніны Жойдзь у механізаванай калоне прайшоў хутка, і праз месяц працы яна без лішняй мітусні выдавала брыгадам планы-заданні на будработы, лічыла іх выпрацоўку, ведала, чым заняты ўсе работнікі. А іх у той час налічвалася ў штаце арганізацыі больш за 300 чалавек: па праграме адраджэння сяла галіна будоўлі нарошчвала абароты і ўзводзіла для вяскоўцаў шмат жылля.

Восенню 2012 г. кіраўнік ПМК перавёў Антаніну Жойдзь у кадравую службу і назначыў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце, а калектыў даверыў ёй быць прафсаюзным лідарам. Для прадпрыемства гэта быў далёка не лепшы час. Праграма будаўніцтва жылля на сяле завяршылася, і работнікі не былі забяспечаны дастатковымі аб’ёмамі работ, не хапала сродкаў на матэрыялы, паліва. Зразумела, што знізілася і заработная плата. Многія высокакваліфікаваныя спецыялісты звольніліся, змянілася і кіраўніцтва прадпрыемства.

Напэўна, у гэты складаны перыяд найбольш яскрава праявіліся найлепшыя рысы Антаніны Жойдзь як прафесійнага кадравіка, умелага ідэалагічнага работніка і таленавітага грамадскага лідара.

— Для выканання розных відаў работ даводзілася шукаць будаўнікоў па сябрах, знаёмых, былых работніках, — кажа Антаніна Раманаўна. — Тэлефанавала, угаворвала, старалася стварыць найлепшыя ўмовы для іх працы, забяспечыць інвентаром, па некалькі разоў наведвалася на аб’екты. Прымала на работу маладых спецыялістаў, увяла ў практыку настаўніцтва, пастаянна адсочвала гэты працэс.Супрацоўнікаў заахвочвалі прэміямі, падарункамі за кошт прафсаюза, забяспечвалі жыллём у інтэрнаце, аплачвалі ім абанементы на заняткі спортам, многіх накіроўвалі ў санаторыі.

Намаганні намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце і прафсаюзнага актывіста захаваць усімі магчымымі сродкамі касцяк працоўнага калектыву не засталіся незаўважанымі. Менш чым праз год добрасумленнай працы на гэтай пасадзе яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў АПК, яшчэ праз 4 месяцы — дыпломам. І кожны год ведамаснае кіраўніцтва ці прафсаюз не абыходзяць яе ўвагай за высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё будаўнічай галіны Браслаўшчыны, а таксама за ініцыятыўнасць, абарону правоў работнікаў, дапамогу шматдзетным сем’ям, клопат пра ветэранаў працы і маладых спецыялістаў. Ёсць у яе скарбонцы шматлікіх узнагарод і Падзяка старшыні Браслаўскага райвыканкама.

Сёлета падчас рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі «Мы — разам!», якая праходзіла ў рамках «Браслаўскіх зарніц», ва ўрачыстай абстаноўцы пад апладысменты
гледачоў уклад Антаніны Жойдзь у дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна адзначаны чарговай узнагародай — Падзякай Віцебскага
абкама прафсаюза работнікаў АПК.■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago