«Тут наўкол — прыгажосць». Жыхаркі аграгарадка Слабодка расказалі, за што яны любяць сваю малую радзіму

Пасярод пагоркаў, сасновых лясоў і прыгожых азёр раскінуўся аграгарадок Слабодка. Ахутаны рознымі паданнямі, гэты населены пункт вабіць шматлікіх гасцей нашага краю. А мясцовыя жыхары проста любяць сваю малую радзіму і клапоцяцца, каб яна з кожным днём толькі прыгажэла.

Вольга САДОЎСКАЯ, дырэктар Слабодкаўскага этнаграфічнага цэнтра:

— Трапіла я ў Слабодку 35 гадоў таму назад па размеркаванні, і за гэты час яна, безумоўна, стала маёй роднай старонкай. За што я люблю мястэчка? За маладосць, за прыгажосць наваколляў, за свой калектыў і, вядома ж, за тое, што падаравала мне сям’ю, майго мужа і дзяцей. У нас тут жывуць добразычлівыя і творчыя людзі, якія прыйдуць на дапамогу, падтрымаюць не толькі словам, але і справай. А яшчэ люблю Слабодку за цішыню. Ведаеце, калі бываю ў вялікім горадзе, напрыклад, у Мінску, то адразу на душы неспакойна. Там наўкол бурлівае жыццё, спешка, шмат транспарту… А калі вяртаюся, то супакойваюся і «слухаю цішыню».

Марыя КАЎТУР, пенсіянерка:

— Жыву ў Слабодцы з 1962 года, трапіла сюды пасля вучобы з Гродзенскай вобласці.

Усё сваё жыццё адпрацавала ў псіхіятрычнай бальніцы, была старшынёй прафкама. Магу ўпэўнена сцвярджаць, што Слабодка — мая радзіма, бо тут мая сям’я. Не любіць гэтае мястэчка немагчыма! Тут наўкол — прыгажосць, блакітныя азёры. А кожны крок па населеным пункце пра нешта нагадвае. А які ў мяне быў добры калектыў! Мы ўсе святы адзначалі разам, сябравалі сем’ямі. Самае любімае месца ў Слабодцы — гара Мілосці. Там мы заўсёды збіраліся, спявалі, гулялі, адзначалі Купалле і іншыя святы. А цяпер я люблю песенны калектыў «Надзея», у якім займаюся ўжо шмат гадоў. Разам з ім часта выступаем і такім чынам праслаўляем сваю Слабодку. ■

Фота Алены НАБЕЕВАЙ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

18 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

22 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

23 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

23 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

23 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

24 часа ago