У Віцебску адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу лідараў «СуперТройка».
Гонар браслаўскай піянерыі абаранялі прадстаўнікі школы № 1 — творчая звязка педагога-арганізатара Людмілы Бяляўскай, намесніка старшыні піянерскай дружыны імя В. Максімовіч Ганны Ліхадзеевай і намесніка камандзіра акцябрацкай групы Назара Ундруля.
На віцебскай сцэне ім давялося пазмагацца за права быць лепшымі з 13 прадстаўнікамі з іншых раёнаў вобласці. Кожная тройка паказвала творчыя нумары, якія раскрывалі ўзаемасувязь «важаты-піянер-акцябронак», дэманстравалі свае распрацоўкі і абаранялі праект.
Браслаўчане арыгінальна падышлі да ўдзелу, іх выступленне было аўтарскім, выдзялялася сваёй навізной. Па рашэнні журы наша «тройка» заняла трэцяе месца. ■
Алена НАБЕЕВА.