Categories: Новости

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў Браслаў

Сярод свят асабліва шануюць вернікі Вялікдзень. Ён вылучаецца не толькі сваёй значнасцю і ўзнёсласцю, але і працягласцю: праваслаўныя адзначаюць яго аж сорак дзён. У ліку ўрачыстасцей сталі традыцыйнымі велікодныя сустрэчы, што ладзяць у гарадах і вёсках. У мінулую нядзелю сабраліся на такое мерапрыемства многія браслаўчане, завітаў на яго і заўсёды чаканы высокі госць — архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

Правячы архіерэй правёў літургію ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы, падчас якой яму саслужылі свяшчэннікі Браслаўскай акругі, і даў настаўленне прыхаджанам, заклікаў іх да цярпення і клопату не толькі пра цела, а і пра душу.

Затым уладыка Феадосій прыняў удзел у «Велікодных сустрэчах», што адбыліся ў актавай зале гімназіі.

Урачыста віншуючы прысутных, ён нагадаў, што апошні вясновы месяц аб’яднаў у далёкім 1945-м два святы: у пачатку мая прагучалі апошнія залпы ў Берліне і ў той жа час праваслаўныя адзначалі Вялікдзень, у чым бачыцца дзіўная сімволіка, Божы знак. Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі заклікаў шанаваць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія ў гады вайны не забываліся пра любоў да бліжняга, аддавалі сваё жыццё за свабоду Айчыны.

З прывітальным словам выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін. Ён падзякаваў высокаму госцю за ўвагу да браслаўскай зямлі і адзначыў, што з такой духоўнай падтрымкай умацоўваецца ўпэўненасць у здзяйсненні задуманых планаў і пачынанняў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская ў сваю чаргу засяродзіла ўвагу на тых шматлікіх дабрачынных якасцях, прыклад якіх дае сваім служэннем уладыка Феадосій, і павіншавала яго з нядаўнім днём анёла.

Прадоўжылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі ўстаноў адукацыі і нядзельнай школы.

Жанна БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago