Прыгажосць і зручнасць: у Браславе змяняюцца двары шматкватэрных дамоў

На мінулым тыдні будаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі завяршылі бягучы рамонт дамоў нумар 37 і 39 па вул. Садовай, а таксама ўладкаванне дваровай тэрыторыі.

Пасля рамонту знешні выгляд шматкватэрных дамоў, тэрыторыя паміж імі так змяніліся, што можна хадзіць туды на экскурсію, каб палюбавацца.

Адрамантаваны і пафарбаваны цокалі, у падвальных памяшканнях заменены вокны, на прыямках устаноўлены металічныя рашоткі.

У пад’ездах папрыгажэлі ўваходныя групы. На кожным з іх прымацавана акуратная дошка аб’яў і прыгожая інфармацыйная таблічка з нумарацыяй кватэр. Побач з абноўленымі прыступкамі з’явіліся пандусы.

Прыемна прайсціся і па двары. Праезная частка спланавана і засыпана шчэбенем. Для адпачынку ўстаноўлены дыхтоўныя лаўкі з драўляных брусоў і габіёнаў у якасці апор, побач з імі — урны з элементамі халоднай коўкі металу.

Уладкавана прасторная дзіцячая пляцоўка з пясочніцай, змайстраваны зручныя і прывабныя сушылкі для бялізны з навесамі. Работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм акультурылі калодзеж: кольцы абклалі каменем, змайстравалі навес.

Асобнай увагі заслугоўвае азеляненне. Каля кожнага дома разбіты клумбы, пасаджаны кветкі, туі. Адных толькі аксамітак, па словах начальніка сектара матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Браслаў-камунальніка» Дзмітрыя Тумаса, рассаджана каля тысячы. А ўздоўж вул. Садовай прыцягваюць позірк прахожых казіныя вербы. Падчас уладкавання дваровай тэрыторыі камунальнікі максімальна захавалі і старыя пладовыя дрэвы.

Пашчыравалі ў двары і самі жыльцы: самастойна разабралі 5 хісткіх хлеўчукоў і каля 10 прыбудоў. Усякага ламачча было вывезена больш за 50 трактарных прычэпаў.

Жыхары дамоў задаволены адмыслова праведзенымі работамі і прасілі выказаць удзячнасць работнікам «Браслаў-камунальніка», асабліва дырэктару прадпрыемства Пятру Белусю. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

1 день ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

1 день ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

1 день ago