Categories: Отдых

Жывапіс, лялькі і спевы. Рэпартаж з «Ночы музеяў» у Браславе

Штогод 18 мая музейныя работнікі ва ўсім свеце адзначаюць сваё прафесійнае свята. Да гэтага дня прымеркавана акцыя «Ноч музеяў». Браслаўчане актыўна падтрымліваюць яе.

Сёлета невялікі ўтульны дворык музея традыцыйнай культуры на некалькі гадзін ператварыўся ў сапраўдную канцэртную пляцоўку, а выставачныя залы былі запоўнены лялькамі з розных краін і ўпрыгожаны карцінамі мясцовага мастака Чэслава Жусяля. Атрымаўся своеасаблівы мікс розных творчых сфер.

Святочны тон усяму мерапрыемству задалі вучні школы № 2. Тры рознаўзроставыя вакальныя групы пад кіраўніцтвам Аксаны Дзярук адкрылі міжнародную акцыю і выступілі з цудоўнай канцэртнай праграмай. Гледачы доўга не хацелі адпускаць юных спевакоў, але неабходна было адпраўляцца на экскурсіі па лялечным свеце і жывапісе.

Выстаўка Ганны Страхавай са Шклова вярнула наведвальнікаў у дзяцінства. Па прафесіі Ганна таксама музейны работнік, лялькі — яе хобі.

Якія толькі экспанаты не прывезла калекцыянер! Аўтарскія лялькі з Германіі, ЗША, Іспаніі, Расіі, Францыі і іншых краін — дзяўчына за некалькі гадоў сабрала ў калекцыі больш за 100 цацак. У некаторых лялек ёсць нават дакументы, якія пацвярджаюць унікальнасць іх паходжання.

Падчас экскурсіі Г. Страхава расказвала пра свае экспанаты, іх адметнасці, а браслаўчане з цікавасцю разглядалі выстаўку і задавалі шмат пытанняў.

Далей дзейства перамясцілася ў вотчыну мясцовага мастака Чэслава Жусяля.

Ён родам з вёскі Пяткунішкі, малюе з дзяцінства. Мужчына з’яўляецца сябрам клуба майстроў і мастакоў «Ля возера», удзельнічае ва ўсіх выстаўках і мерапрыемствах, а многія яго работы захоўваюцца ў фондах раённага аб’яднання музеяў.

Наведвальнікі мерапрыемства з цікавасцю хадзілі па выставачных залах, абмяркоўвалі ўбачанае, размаўлялі з уладальнікамі карцін і лялек, фатаграфаваліся ды і проста вывучалі розныя экспанаты, якія знаходзяцца ў музеі традыцыйнай культуры. Заключным жа акордам акцыі і прыемным сюрпрызам для многіх стала выступленне беларускага музыканта Піта Паўлава.

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

21 час ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

21 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

23 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

23 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

23 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

23 часа ago