Маладыя бацькі не лічаць гэта чымсьці асаблівым, бо самі выраслі ў шматдзетных сем’ях. Таму чарговая цяжарнасць Аксаны была запланаванай. Вось толькі разлічвалі на хлопчыка, а нарадзіліся адразу дзве дачушкі.
— Дзеці, — кажа жанчына, — падарунак ад Бога, але трэба разумець, што гэта яшчэ і вялікая адказнасць. І пакуль яны растуць, часам даводзіцца забыцца пра свае жаданні.
Але гэта зусім не значыць, што Аксана і Леанід за дзецьмі света белага не бачаць. У сям’і цікавае і насычанае жыццё. Пазітыўныя і камунікабельныя, Сівіцкія з задавальненнем праводзяць выхадныя са сваёй вялікай раднёй і сябрамі, выязджаюць на прыроду. Цікавай старонкай у сямейным летапісе стаў удзел у раённым конкурсе шматдзетных сямей. Вобраз пчолак-працаўніц вельмі спадабаўся і гледачам, і журы. І хаця галоўны тытул Сівіцкія не атрымалі, ад мерапрыемства ў іх засталіся яркія і добрыя ўспаміны.
Кожная сям’я — маленькая дзяржава са сваімі законамі і традыцыямі. Ёсць яны і ў маіх герояў. У першую чаргу, лічыць жанчына, у дзяцей трэба выхоўваць працавітасць і адказнасць, прычым абавязкова на сваім прыкладзе.
— Так з дзяцінства вучылі нас, — дадае Леанід. — Гэтыя асноўныя запаветы і мы перадаём сваім дзецям.
Дзесяцігадовы сын Аляксей разумее, што маці даводзіцца нялёгка, таму дапамагае ёй па хаце, пры неабходнасці прыглядзіць за маленькімі сястрычкамі. Разважлівы і сур’ёзны хлопец — надзейны памочнік. У абавязкі жвавай і няўрымслівай Вольгі ўваходзіць прыбраць цацкі. І толькі гадавалыя Людміла і Ксенія пакуль жывуць без клопатаў.
Але ж больш за ўсіх работы, зразумела, у шматдзетнай маці. Кожную раніцу трэба ўсім прыгатаваць сняданак, адправіць мужа, які працуе ў ААТ «ТБЗ Браслаўскі», сына — у школу, дачку — у дзіцячы садок. А потым цэлы дзень завіхацца каля малых. Хоць бяссонныя ночы мінулі і дзяўчаткі ўжо ходзяць, але цяпер больш часу патрабуецца на іх выхаванне і развіццё. Да таго хочацца накарміць сваіх дамачадцаў смачным абедам і вячэрай, улічыць розныя густы і перавагі. Так што дзень распісаны па хвілінах. Але жыццярадасную Аксану гэта зусім не абцяжарвае. Галоўнае, лічыць жанчына, каб дзеці не хварэлі.
У доме Сівіцкіх пануе цёплая і дружная атмасфера.
— Нават пакаранне, — упэўнена Аксана, — павінна быць з любоўю. Нельга крыўдзіць і прыніжаць дзіця, а трэба яму спакойна растлумачыць яго памылкі.
Сівіцкія па-сапраўднаму шчаслівыя, бо ўпэўнены, што вялікая сям’я — не толькі клопаты, але і бязмежная радасць. ■
Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…