Энерганагляд нагадвае правілы эксплуатацыі электрапрыбораў у быце

Спраўны тэхнічны стан электраправодкі, электрапрыбораў і электраінструментаў, а таксама выкананне правіл электрабяспекі пры іх эксплуатацыі — асноўныя ўмовы бяспечнага выкарыстання электраэнергіі ў быце.

Электрапрыборы і электраінструменты трэба прымяняць толькі заводскай вытворчасці, не пакідаць іх уключанымі без нагляду. Перад пачаткам работы неабходна ўважліва вывучыць інструкцыю па эксплуатацыі.

Сучасныя бытавыя прыборы — дастаткова складаныя электрычныя апараты з вялікай магутнасцю спажывання. Часта абаронныя ўстройствы дамашняй электраправодкі (аўтаматычныя выключальнікі, засцерагальнікі) не вытрымліваюць далучаную нагрузку і адключаюць падачу электраэнергіі. Некаторыя «ўмельцы» не знаходзяць нічога лепшага, як завысіць параметры абаронных апаратаў ці ўстанавіць у засцерагальнікі самаробныя плаўкія ўстаўкі, так званыя жучкі, у выніку чаго электраправодка пераграваецца, пачынае плавіцца ізаляцыя і можа ўзнікнуць пажар.

У быце маюць шырокае прымяненне электраводанагравальнікі, пральныя машыны-аўтаматы, якія ў асноўным устанаўліваюцца ў санвузлах — памяшканнях з павышанай вільготнасцю, што павялічвае небяспеку паражэння электратокам. Для бяспекі ў такім разе неабходна зманціраваць асобную сілкуючую лінію непасрэдна ад уводнага шчытка, падключэнне выканаць трохжыльным кабелем праз дадатковыя апараты абароны (аўтаматычныя выключальнікі ці засцерагальнікі, абавязкова — устройства абароннага адключэння). Пры гэтым распрацоўку схемы электразабеспячэння і электрамантажныя работы павінны выканаць толькі кваліфікаваныя спецыялісты.

У выпадку ўзнікнення няспраўнасцей у электраправодцы (іскрэнне, пах гару і т. п.) трэба выключыць абаронны апарат, а пры непаладках у электрапрыборах ці інструментах — тут жа адключыць іх ад электрасеткі.

Каб ліквідаваць няспраўнасці, трэба звярнуцца ў адпаведныя арганізацыі: Браслаўскі РЭС, КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік», ПЭУП «ШАСэнерга», у крайнім выпадку — запрасіць іншых спецыялістаў-электрыкаў.

Памятайце, што занядбанне правіл электрабяспекі, у тым ліку і самастойны рамонт электраправодак і электрапрыбораў, часта прыводзяць да электратраўмаў, пажараў і іншых трагічных наступстваў. ■

Віктар ЦІКНЮС,

інспектар дзяржэнерганагляду.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago