Categories: Новости

Танкісты-падводнікі: браслаўчанін падзяліўся ўражаннямі ад службы

Служба ў арміі змяняе юнакоў у лепшы бок: яны становяцца больш моцнымі і трывалымі, бо салдатам даводзіцца прайсці нямала розных выпрабаванняў.

Артур Білкшта з агр. Опса пайшоў у армію без сумненняў і ваганняў. І цяпер разам з іншымі ваеннаслужачымі стойка асвойвае ў «вучэбцы» ў Пячах усе нюансы спецыяльнасці танкістаў-падводнікаў. Зразумела, найперш салдаты вывучаюць баявую машыну і вучацца ёю кіраваць. Але не менш важна быць маральна і фізічна падрыхтаваным да розных сітуацый падчас баявых дзеянняў. Для гэтага юнакі праходзяць шэраг даволі сур’ёзных выпрабаванняў. Адно з іх — лёгкавадалазная падрыхтоўка. Гэты экзамен абавязковы перад чарговымі практычнымі заняткамі па пераадоленні воднай перашкоды на танку. Годна прайшоў яго і Артур.

Між сабой танкісты такі элемент вайсковай падрыхтоўкі называюць замочкай, бо ім трэба апусціцца на дно басейна з каламутнай вадой усяго толькі ў ізалявальным процівагазе, у спецыяльным патроне якога выпрацоўваецца кісларод.

— Першыя глыткі паветра, — расказвае Артур, — выклікаюць лёгкае пяршэнне ў горле, але хутка гэта праходзіць. Скрозь запацелыя акуляры процівагазаў бачыў усхваляваныя вочы таварышаў. Ды і самому было трохі страшна. Але ведаў, што, пераадолеўшы гэты бар’ер, змагу прайсці і глыбокі брод на танку.

Большасць навучэнцаў уваходзілі ў ваду і бездакорна выконвалі пастаўленую задачу. Спусціўся ў басейн і наш зямляк.

— Першыя адчуванні перадаць словамі складана, — дзеліцца сваімі ўражаннямі А. Білкшта. — Стаяў з галавой у вадзе і пры гэтым без перашкод дыхаў, назіраў скрозь брудную ваду за тым, што адбываецца на паверхні.

Пасля некалькіх хвілін адаптацыі салдат узяў у рукі груз і пачаў асцярожна спускацца на дно. Пад тоўшчай вады хлопец дакладна выканаў патрэбныя практыкаванні і праз некаторы час упэўнена падняўся па лесвіцы.

Пасля заліку намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце гвардыі капітан Міхаіл Кумякоў адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў, у тым ліку і радавога Артура Білкшты. Дарэчы, хлопцы, якія вызначыліся ў той дзень, у якасці падзякі атрымалі звальненне. ■

Алена ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago