Categories: Люди

Юная браслаўчанка стала пераможніцай рэспубліканскага конкурсу «Традыцыйная беларуская лялька»

Пераможніцай рэспубліканскага конкурсу «Традыцыйная беларуская лялька» рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» стала навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Краіна майстроў» Браслаўскага ЦДіМ Дар’я Агапотава.

Дзяўчынка разам са сваім педагогам Алінай Багдановіч не хаваюць свайго хвалявання і радасці. Цяпер, калі першыя эмоцыі ад перамогі ўжо крыху сціхлі, яны могуць спакойна расказаць, як разам ішлі да высокай узнагароды.

— Наша намінацыя называлася «Рэгіянальная лялька ў этнаграфічным строі». Шчыра кажучы, як павінна яна выглядаць, мы напачатку не ведалі, бо пра браслаўскую ляльку інфармацыі няшмат. Таму звярнуліся па кансультацыю ў музей традыцыйнай культуры да Элеаноры Зінкевіч. Яна нам вельмі дапамагла, расказала пра касцюм браслаўчанкі канца XIX — пач. XX стагоддзя, паказала, як выглядала спадніца, блуза, камізэлька. І, самае галоўнае, навучыла правільна завязваць галаўны ўбор — намітку. Цікава, што падчас конкурсу ў Віцебску ў нас адзіных з 22 удзельнікаў яна была правільна завязана, — расказала Аліна Багдановіч.

Абласны этап у Віцебску, на які найперш паехала Дар’я, доўжыўся некалькі гадзін. Загадзя яна разам з педагогам падрыхтавала неабходныя кампаненты строю, а ўжо на месцы збірала і сшывала ў адзіны вобраз. У той жа дзень журы вызначыла пераможцаў, але браслаўчане даведаліся пра вынікі ўжо па дарозе дадому. Ім патэлефанавалі і паведамілі прыемную навіну пра першае месца, а таксама тое, што праз некалькі дзён — рэспубліканскі конкурс. На падрыхтоўку да яго часу было няшмат, а значыць, усё трэба было пачынаць наноў. Літаральна за пару дзён дзяўчынка і педагог сшылі ўсё неабходнае, сабралі швейныя прыналежнасці і адправіліся ў Мінск. Туды былі запрошаны 22 навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з розных гарадоў рэспублікі. І зноў некалькі гадзін конкурсу і хваляванняў.

— На цырымоніі ўзнагароджвання я не ведала, што стала першай. Узнялася на сцэну, забрала дыплом удзельніка конкурсу, падумала, што нічога не заняла, і з Алінай Мар’янаўнай адправілася ў гардэроб. Там нас знайшлі і аддалі дыплом за 1 месца. Нават напачатку не зразумелі, што я перамагла. Эмоцыі былі пасля, — кажа Дар’я.

Цяпер дыпломы і падарункі ад арганізатараў будуць не толькі нагадваць дзяўчыне пра паспяховы ўдзел у конкурсе, але і натхняць на далейшыя творчыя задумкі. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

19 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

23 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

24 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago