Categories: Новости

У Браславе прайшлі спаборніцтвы юных інспектараў дарожнага руху

Традыцыйны раённы конкурс юных інспектараў дарожнага руху прайшоў у Браславе. Удзел у ім прынялі 7 каманд, а ў журы ўвайшлі супрацоўнікі мясцовага АДАІ і ЦДіМ.

Юным інспектарам неабходна было выканаць 5 конкурсных заданняў: паказаць агітацыйна-мастацкае прадстаўленне, падрыхтаваць насценную газету, здаць тэарэтычны экзамен на веданне ПДР і правілаў аказання медыцынскай дапамогі, паказаць фігурнае ваджэнне веласіпеда. На кожным этапе прыйшлося дастаткова складана, бо неабходна было без хваляванняў прадэманстраваць усе свае веды і навыкі. Іспыты за права падняцца на першую прыступку п’едэстала гонару расцягнуліся на некалькі гадзін! А яно, між іншым, давала магчымасць прадстаўляць Браслаўскі раён на занальным этапе.

 

Усе ўдзельнікі падрыхтаваліся вельмі добра. Аднак у кагосьці лепш атрымлівалася тэорыя, а іншыя, наадварот, лідзіравалі ў практыцы. Тым не менш вучні выступілі годна і даказалі, што добра ведаюць правілы дарожнага руху і ўмеюць іх прымяняць. Падчас абвяшчэння вынікаў удзельнікі конкурсу хваляваліся, напэўна, не менш, чым падчас іспытаў.

 

Дырэктар ЦДіМ Інэса Дуброўская і начальнік Браслаўскага РАУС Сяргей Бяржанін падзякавалі дзецям і настаўнікам за якасную падрыхтоўку і ўдзел у мерапрыемстве. Уручэнне грамат пачалося з пераможцаў у індывідуальным заліку і асобных намінацыях. Кожнае прозвішча дзеці сустракалі бурнымі апладысментамі і падлічвалі, у якой каманды больш узнагарод, каб хутчэй выявіць лідара. Ім жа аказалася каманда «Клаксон» школы № 1, якая перамагла ў агульнакамандным заліку. Другое месца — у «Светлафора» з Ахрэмаўскай СШ, а трэцяе — у «Віража» з Відзаўскай СШ. Цікава, што менавіта гэтыя каманды кожны раз трапляюць у тройку лепшых юных інспектараў дарожнага руху.

P.S. Як стала вядома, з рэгіянальнага этапа каманда СШ № 1 прывезла два дыпломы I ступені і два — ІII. Так трымаць, юныя інспектары!

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

15 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

18 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

20 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

20 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

20 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

20 часов ago