7 прычын чытаць кнігі

За гады вучобы на філалагічным факультэце кніга зрабілася неад’емнай часткай майго жыцця. Між тым цяпер, на жаль, не так многа людзей, якіх прывабліваюць кніжныя старонкі. Мы ўсе чулі з дзяцінства, быццам чытанне карыснае. Што ж яно дае чалавеку? Прапаную некалькі фактаў, якія пацвердзяць карысць чытання.

РОБІЦЬ ЛЮДЗЕЙ ШЧАСЛІВЫМІ

Да такой высновы прыйшлі вучоныя Ліверпульскага ўніверсітэта. Яны апыталі каля 4 тыс. чалавек і высветлілі, што людзі, якія чытаюць, менш пакутуюць ад дэпрэсіі, лягчэй спраўляюцца з праблемамі і валодаюць больш высокай самаацэнкай.

 РАЗВІВАЕ ЎЯЎЛЕННЕ

Цікавая кніга дазваляе нам нібы ўбачыць і перажыць тое, пра што піша аўтар. Чалавек, які шмат чытае, можа сфармуляваць адразу некалькі добрых ідэй і прымяніць іх на практыцы. Тым самым павышаецца ўзровень крэатыўнасці і развіваецца нестандартнае мысленне.

РОБІЦЬ НАС МАЛАДЗЕЙШЫМІ

Даўно ўжо даказана, што маладосць цела напрамую залежыць ад маладосці мозгу. А паколькі начытаны чалавек актыўна выкарыстоўвае і развівае свой мозг, трымае яго ў тонусе, то і на агульным стане арганізма гэта будзе адбівацца толькі станоўча. Так что чытаем і маладзеем!

ПАВЯЛІЧВАЕ НАШ СЛОЎНІКАВЫ ЗАПАС

Калі мы чытаем, то сутыкаемся з незнаёмымі словамі, тэрмінамі, якія звычайна не выкарыстоўваем у паўсядзённым жыцці. Можна пашукаць значэнне ў слоўніку або проста паспрабаваць зразумець яго ў кантэксце.

ДАПАМАГАЕ НАМ АДПАЧЫЦЬ

Сучаснае жыццё пастаянна заганяе ў стрэс, і нават пасля работы, вучобы чалавек застаецца ў напружанні. Чытанне кніг — больш дзейсны спосаб расслаблення, чым баўленне часу за камп’ютарам або тэлевізарам. Добрая кніга спрыяе вяртанню псіхікі ў стан спакою.

ПАШЫРАЕ КРУГАГЛЯД

Агульнавядома, што кніга — скарбніца самых розных ведаў. Літаратурных жанраў незлічоная колькасць: фантастыка, прыгодніцкая літаратура, гісторыя, гумарыстычныя творы і інш. Сярод іх лёгка знайсці нешта пазнавальнае і карыснае для сябе!

ДАПАМАГАЕ ПАЛЕПШЫЦЬ СОН

Па меркаванні вучоных, калі рэгулярна чытаць кожны раз перад тым, як класціся спаць, арганізм прывыкае да такога рэжыму і выпрацоўвае рэфлекс. Такім чынам, чытанне служыць сігналам, што прыйшоў час адыходзіць у царства Марфея.

Вось і падумайце, ці не лепш замест таго, каб марнаваць час на цалкам бескарысныя справы накшталт камп’ютарных гульняў, паддацца станоўчаму ўплыву ідэй з кніг вялікіх людзей.

Падрыхтавала Кацярына ЛАБЭЦКАЯ,

студэнтка 3 курса філфака ВДУ імя П. М. Машэрава.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

1 час ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

1 час ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

2 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

2 часа ago

Как подработать несовершеннолетнему: основные нормы временной занятости

Я с другом после сдачи экзаменов возвращаюсь в родной город. Без дела сидеть не хочется,…

2 часа ago

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago