«Браслаўская звязда»: людзі, якія стваралі гісторыю газеты

На фота: Інтэрв’ю бярэ рэдактар газеты І. Лысоў

З імем, бадай, кожнага супрацоўніка раённай газеты звязаны пэўны перыяд яе станаўлення: усе імкнуліся ўнесці сваю лепту ў творчы рост калектыву, былі асобы і надзвычай выбітныя. Гэты працэс пачаўся ў далёкім 1939 годзе, працягваецца ён і сёння.

На жаль, ні ў дакументах, ні ў памяці людзей не захаваліся звесткі пра першага рэдактара газеты, вядома толькі яго прозвішча — Васілеўскі. Затое з гонарам можам назваць рэдактараў ад пасляваеннага часу да сучасных дзён: Фаіна Соніна, Аляксандра Паўлоўская, Яўген Гурыновіч, Савелій Паўлаў, Іван Лысоў, Мітрафан Башлакоў, Артур Карэнька, Нікіфар Цярэнцьеў, Казімір Пятушка…

Калектыў рэдакцыі і працаўнікі тыпаграфіі. Канец 60-х

У розныя гады ў рэдакцыі працавалі розныя людзі, але выпадковых тут дакладна не было. Раёнка можа ганарыцца сваімі былымі супрацоўнікамі, яна без перабольшвання была і застаецца кузняй кадраў для вобласці і рэспублікі. З яе сцен атрымалі пуцёўкі ў журналістыку Валерый Плюскоў, што быў рэдактарам рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена», Юрый Бехцераў, Мікалай Гуйдо, Сяргей Шынкевіч, Мікалай Антаноўскі, Уладзімір Раманоўскі, якія ў свой час узначальвалі калектывы беларускіх газет.

Савелій і Якаў Паўлавы сталі дактарамі навук, Аркадзь Русецкі быў рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Прамое дачыненне да газеты «Браслаўская звязда» мелі два вядомыя беларускія паэты, члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Павел Пруднікаў супрацоўнічаў з рэдакцыяй, калі настаўнічаў у Слабодкаўскай школе, а Уладзімір Карызна ўзначальваў некалі літаратурнае аб’яднанне пры газеце падчас працы ў Опсаўскай школе.

Па словах былых работнікаў, сапраўднымі карыфеямі журналісцкага пяра былі Анатоль Іваноўскі і Аляксей Індзюкоў. Анатоль Георгіевіч, у прыватнасці, усё жыццё прысвяціў газеце. Калегі ласкава называлі яго «хадзячай энцыклапедыяй», і было за што: ён вызначаўся дзіўнай памяццю на людзей, даты, падзеі. Маладыя супрацоўнікі вучыліся ў А. Іваноўскага майстэрству журналісцкага слова. З-пад яго пяра выходзілі бліскучыя гумарэскі і сатырычныя замалёўкі.

Загартаваным у баях з фашыстамі, узмужнелым журналістам прыйшоў у газету Аляксей Індзюкоў. За плячыма ў яго было нялёгкае партызанскае жыццё, франтавыя шляхі-дарогі, а ў пасляваенныя гады — праца ў шматтыражнай газеце пры палітаддзеле МТС, у Полацкай абласной газеце. У творчасці ён вызначаўся грунтоўнымі аналітычнымі матэрыяламі. Строгі, самадысцыплінаваны, ён таго ж патрабаваў і ад супрацоўнікаў.

Калі краем вока кінуць позірк на сучасны калектыў газеты і на само выданне, якое з 2004 па 2015 рэдагаваў Казімір Пятушка, а сёння — Вячаслаў Каладынскі, то бачна, што раёнка не стаіць на месцы, а рухаецца ў нагу з часам і са сваімі чытачамі. У газеце працуюць ужо правераныя часам журналісты, якія пачыналі сваю дзейнасць з найвопытнейшым цяперашнім уласным карэспандэнтам абласной газеты Тамарай Пашкевіч, акулай пяра, па-іншаму і не скажаш, Аляксандрам Азевічам, майстрам вёрсткі Аляксандрам Еўдакімавым. Таксама маладыя журналісты вучыліся трапнасці слова ў Мікалая Дзянісава. Пастаянная самаадукацыя і павышэнне свайго прафесійнага ўзроўню дапамагаюць цяперашнім карэспандэнтам рабіць сучасную газету. ■

Падрыхтавала Вера БУЛАНАВА.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

3 часа ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

3 часа ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

5 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

5 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

5 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

6 часов ago