Categories: Отдых

Дыджэі ўсяго свету адзначылі 9 сакавіка сваё прафесійнае свята

Ці ведаеце вы, што 9 сакавіка — Сусветны дзень дыджэя, чалавека, які выбірае і прайграе для слухачоў запісаную музыку? Прадстаўнікі гэтай прафесіі часта працуюць на радыё, у забаўляльных цэнтрах, на дыскатэках і т. д. У нашым раёне таксама ёсць людзі, захопленыя дыджэйствам.

Раённы цэнтр культуры — месца, дзе не толькі праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы і канцэрты, тут таксама арганізоўваюць дыскатэкі для браслаўчан рознага ўзросту. Яшчэ літаральна пару гадоў таму назад у выхадныя ў танцавальнай зале на першым паверсе яблыку не было дзе ўпасці. Цяпер людзі не так актыўна ходзяць на дыскатэкі, сказваецца і канкурэнцыя. Тым не менш работнікі культуры праводзяць тэматычныя вечарынкі для моладзі, дыскатэкі для дзяцей і вечары адпачынку для сталых людзей. Галоўны на такіх мерапрыемствах, вядома ж, дыджэй. У РЦК іх трое. Гэта Яўген Нагманаў, Канстанцін Каралевіч і Андрэй Кеніньш.

Андрэй Кеніньш — адзін з трох дыджэяў РЦК. Ён пачаў працаваць нядаўна, але ўжо заявіў пра сябе.

Хлопцы па чарзе працуюць на дыскатэках, і менавіта ад іх густу залежыць, якая музыка будзе іграць на мерапрыемстве. Хоць, як прызнаюцца яны самі, меркаванне наведвальнікаў заўсёды ўлічваецца.

Найбольш вопытны з усіх дыджэяў — Яўген Нагманаў. Ён працуе на дыскатэках з 2001 года і можа расказаць шмат гісторый са сваёй музычнай практыкі. У цэлым жа за 18 гадоў працы ў сферы дыджэйства на яго вачах цалкам памянялася тэхніка. Спачатку, кажа Яўген, даводзілася працаваць на магнітафонах з касетамі, пры гэтым часам патрэбную кампазіцыю шукалі з дапамогай … простага алоўка. Потым сталі з’яўляцца лічбавыя носьбіты музыкі — дыскі і міні-дыскі.

Цяпер у распараджэнні дыджэяў РЦК сучаснае прафесійнае абсталяванне, якое дазваляе ўвасабляць у рэальнасць любыя музычныя задумы. Тым не менш падрыхтоўка да дыскатэкі пачынаецца задоўга да яе адкрыцця. Кожны дыджэй сам сабе складае сэт-ліст, піша музыку на гадзіну-паўтары, а ўжо падчас дыскатэкі яны змяняюць адзін аднаго. Пасля мерапрыемства неабходна адсачыць водгукі, улічыць пажаданні і шукаць новыя хіты для наступнага разу.

Словам, праца за пультам толькі на першы погляд здаецца лёгкай і нязмушанай, аднак, па сутнасці, ад дыджэя залежыць настрой людзей. А гэта ўжо досыць няпростая задача. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

23 минуты ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

31 минута ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

60 минут ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

6 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

8 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

8 часов ago