Categories: Люди

Як цырульнік з Ахрэмаўцаў заваявала давер мясцовых жыхароў

У агульным аб’ёме бытавых паслуг, аказаных летась РКБА ў сельскай мясцовасці, больш за палавіну саставіла доля Ахрэмаўскага комплексна-прыёмнага пункта.

Цырульнікам і прыёмшчыкам заказаў доўгі час тут працуе Наталля Невярковіч. За 28 гадоў стажу гэта, дарэчы, адзінае месца яе працы. Пасля заканчэння мясцовай школы Наталля атрымала ў абласным цэнтры спецыяльнасць майстра па футравых галаўных уборах і вярнулася ў родную вёску.

Людзі старэйшага пакалення, відаць, яшчэ памятаюць, як у часы існавання зверафермы ў калгасе «Дружба» з усяго раёна ездзілі ў Ахрэмаўцы шыць і рамантаваць футравыя шапкі, шубкі, каўняры. Але з таго часу шмат вады сплыло.

— Калі вырабы з футры выйшлі ў нас з масавага ўжытку, — успамінае Наталля Казіміраўна, — давялося зноў паехаць у Віцебск, каб перакваліфікавацца на цырульніка.

Як да стараннага і спрактыкаванага спецыяліста цырульніцкай справы і прыходзяць найперш на КПП цяпер мясцовыя жыхары, якім Н. Невярковіч старанна робіць з улікам іх пажаданняў стрыжкі, прычоскі, укладкі і афарбоўку валасоў. А як прыёмшчыца заказаў жанчына паралельна прымае ад вяскоўцаў для рамонту ў РКБА абутак, рэчы для хімчысткі і пральні, рэалізуе гатовую прадукцыю камбіната. І ўсё выконвае дасканала і вельмі акуратна.

У дзень наведвання комплексна-прыёмнага пункта ад незнаёмых мне людзей у адрас Наталлі Казіміраўны пачуў такія вось водгукі:

— У нашай Наташы заўжды хапае кліентаў, прыязджаюць да яе і з горада зрабіць стыльную прычоску. Нас задавальняе, што можам дамовіцца з ёй і па тэлефоне пра зручны для сябе час. У яе асабісты падыход да абслугоўвання людзей рознага ўзросту. Але спачатку абавязкова кожнага распытае, што мы б жадалі ўбачыць у канчатковым выніку, потым яна параіць, у якім стылі лепш зрабіць прычоску ці афарбоўку ў залежнасці ад даўжыні і тыпу валасоў, а потым ужо выканае ўсё выдатна.

Для любога работніка галіны абслугоўвання, відаць, няма большай узнагароды, як задаволенасць кліентаў, якім рэалізаваны тавар ці аказана нейкая паслуга. А якасцю абслугоўвання цырульніка-прыёмшчыка заказаў Ахрэмаўскага КПП, як бачна, мясцовае насельніцтва сапраўды задаволена. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago