Categories: Люди

Старэйшына аграгарадка Ахрэмаўцы ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога савета дэпутатаў

Ганаровай граматай Віцебскага абласнога савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджана ветэран працы, старэйшына аграгарадка Ахрэмаўцы Аліна Станіславаўна Маслоўская.

Жанчына адпрацавала 35 гадоў у школе і ўжо 18 знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Пры гэтым дзевяць з іх Аліна Станіславаўна выконвае абавязкі старэйшыны. Робіць гэта сумленна і шчыра. Яна то ініцыіруе аднавяскоўцаў на правядзенне суботніка, то адпраўляецца ў рэйд з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, то збірае металалом… Словам, не сядзіць без справы, бо ў вёсцы заўсёды знойдзецца да чаго прыкласці рукі. Акрамя гэтага, ахрэмаўчане звяртаюцца да старэйшыны і па асабістых праблемах, бо ведаюць, што Аліна Станіславаўна дапаможа ў розных сітуацыях.

Узнагарода абласнога ўзроўню, па прызнанні жанчыны, яе вельмі ўсхваляла. Тым не менш гэта адзнака за шматгадовую штодзённую працу на карысць свайго населенага пункта. Аднак старэйшына лічыць, што грамадская дзейнасць немагчыма без надзейных таварышаў. «Я ж не адна працую: вакол мяне мае вяскоўцы, якія мне шчыра ўсміхаюцца, вітаюцца, падтрымліваюць просьбы і прапановы. Таму не магу не назваць наступных людзей: Раісу Васільеву, Пятра Баранчука, Пятра Жалудкевіча, Віктара Карсюкевіча, Мікалая Молакава, Анатолія Ажэшкоўскага, Вілю Сапун, сям’ю Сідаровічаў», — адзначае А. Маслоўская.

Па-за грамадскімі клопатамі яна знаходзіць час і на хобі. Гэта кветкі, ласкутнае шыццё, вязанне, займаецца прысядзібнай гаспадаркай. Але самым галоўным багаццем Аліна Станіславаўна лічыць дзяцей і ўнукаў. Разам з мужам Феліксам жанчына выхавала дзвюх дачок і сына, мае пяцярых унукаў. Дзеці Аліны Станіславаўны выраслі адукаванымі, інтэлігентнымі людзьмі і знайшлі сваё прызванне ў прафесійнай дзейнасці. Часта прыязджаюць да старэйшыны і ўнукі, праводзяць тут свае выхадныя і канікулы. Гледзячы на сваю актыўную бабулю, яны, безумоўна, вырастуць такімі ж спагадлівымі і ініцыятыўнымі людзьмі. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago