Categories: Новости

На Браслаўшчыне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Адыходзяць у гісторыю падзеі афганскай вайны. Паціху зажылі раны яе ўдзельнікаў, на іх галовах з’явілася сівізна. Але памяць пра маладосць, апаленую вайной, жыве ў сэрцах былых салдат.

Штогод 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, яны збіраюцца разам, каб успомніць мінулыя ваенныя падзеі, сваіх баявых таварышаў, расказаць падлеткам пра мужнасць, храбрасць, сілу духу воінаў, падтрымаць адзін аднаго.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана, пачаўся па традыцыі мітынгам памяці ў Ахрэмаўскім ЯССШ, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка былому вучню гэтай установы Валерыю Александровічу, які загінуў у далёкай чужой краіне.

Цёплымі словамі сённяшнія школьнікі ўспомнілі свайго мужнага земляка і паказалі гасцям цудоўны канцэрт. Затым былыя афганцы наведалі месца пахавання В. Александровіча, а таксама магілы сваіх баявых таварышаў, што не дажылі да сённяшняга дня.

Шматлюдна было ў гэты дзень і ў гарадскім скверы каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Акрамя ўдзельнікаў урачыстасці, сюды прыйшлі школьнікі, моладзь і людзі старэйшага пакалення.

Адкрываючы мітынг-рэквіем, старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін адзначыў, што гэты дзень з’яўляецца днём памяці падзей, напоўненых жахам вайны, стратамі сяброў і таварышаў, чаканнем сустрэчы з роднымі і блізкімі. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што сёння воіны-інтэрнацыяналісты займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, удзельнічаюць у захаванні памяці і патрыятычным выхаванні моладзі.

Са шчырымі словамі павагі і ўдзячнасці звярнуліся да воінаў-афганцаў раённы ваенны камісар Віталь Грамніцкі і старшыня РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Леанід Мікшта. Яны нагадалі пра падзеі тых ваенных часоў, падкрэслілі стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

У знак павагі і памяці пра тых, хто не вярнуўся з поля бою і чыё жыццё абарвалася ўжо ў мірны час, у неба ўзняліся паветраныя шарыкі з траурнай стужкай. Хвілінай маўчання і залпамі ўшанавалі прысутныя памяць загінулых.

Начальнік Полацкага пагранічнага атрада палкоўнік Павел Харчанка адзначыў важнасць ваенных дзеянняў пагранічнікаў у далёкай краіне і звярнуў увагу на новыя памятныя знакі — пагранічныя слупы: адзін з гербам Савецкага Саюза, другі — Рэспублікі Беларусь. Свае віншаванні выказаў і першы камендант Браслаўскай пагранічнай камендатуры Фёдар Шырокі.

Прадоўжылася мерапрыемства ў актавай зале СШ № 1. Там прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод і канцэрт, падрыхтаваны педагогамі і вучнямі школы. Праграму арганізатары прадумалі да тонкасцей. Праніклівыя літаратурныя і музычныя кампазіцыі, урыўкі салдацкіх лістоў, прыгожыя касцюмы і рэквізіт, тэматычныя слайды кранулі душы і сэрцы гледачоў, якія не хавалі слёз.

Пазней удзельнікі ўрачыстасці наведалі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе адбылася прэзентацыя часопіса «Афганістан — незагойная рана», які потым уручылі ўсім былым афганцам. Пазнаёміліся госці і з выставай мастака Леаніда Шакінко «Афганістан — боль мой», прадастаўленай Віцебскім гарадскім музеем воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Ціха і задуменна разглядалі воіныафганцы рэчы свайго ваеннага юнацтва. Боль і смутак застылі ў вачах гэтых пасталелых і пасівелых мужчын. І, углядаючыся ў іх суровыя твары, разумееш, якое гэта шчасце — даведвацца пра вайну толькі з падручнікаў і серыялаў. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

19 минут ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

6 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

7 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

7 часов ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

8 часов ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago