Пракуратура выявіла грубыя парушэнні ўмоў утрымання жывёлы ў ААТ «Бярозавы край»

Дырэктыва Прэзідэнта № 3 «Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» патрабуе рацыянальнага і беражлівага выкарыстання паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў ва ўсіх галінах вытворчасці. Разам з тым у шэрагу арганізацый АПК па-ранейшаму дапускаюцца факты безгаспадарчасці, нерацыянальнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў і грашовых сродкаў, а таксама груба парушаюцца патрабаванні заканадаўства наконт захаванасці пагалоўя жывёлы.

Так, вынікі праведзенай пракуратурай раёна праверкі выканання ветэрынарна-санітарных правіл у ААТ «Бярозавы край» сведчаць пра недастатковыя меры прадпрыемства па захаванасці пагалоўя жывёлы, што негатыўна ўплывае на эканамічнае становішча акцыянернага таварыства, якое і так адчувае фінансавыя складанасці.

Па стане на 1 снежня 2018 г. у параўнанні з папярэднім перыядам агульная колькасць жывёлы зменшылася ў гаспадарцы на 287 галоў. Пры гэтым падзеж склаў 112 галоў — плюс 21 адзінка да ўзроўню папярэдняга года.

Аналіз прычын падзяжу паказаў, што ў большасці выпадкаў смерць жывёл наступала ў выніку захворванняў, прычынамі якіх з’яўляліся парушэнні тэхналагічных працэсаў пры кармленні і ўтрыманні жывёлы. Не выключаны і факты парушэнняў працоўнай дысцыпліны, неналежнага выканання працоўных абавязкаў даяркамі і жывёлаводамі.

Так, на МТФ «Белая» месцы ўтрымання жывёлы былі моцна загноены. Памяшканні фермы недастаткова асвятляліся. На момант наведвання прафілакторыя, дзе ўтрымліваліся нованароджаныя цяляты, няўцепленыя дзверы былі наросхрыст, а ў сцяне зеўрала дзірка, адтуліны на даху значна перавышалі неабходныя для вентыляцыі паветра памеры, у выніку чаго прадзімала. Акрамя таго, у прафілакторыі разам з нованароджанымі цялятамі, а таксама з групы дарошчвання ўтрымліваліся і дамашнія жывёлы. Аналагічная сітуацыя назіралася і ў цялятніку «Падрукша».

Падчас праверкі выяўлена таксама невыкананне патрабаванняў Закона «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчых жывёл, ідэнтыфікацыі і прасочванні прадуктаў жывёльнага паходжання».

Па выніках праверкі дырэктару сельгаспрадпрыемства ўнесена адпаведнае прадстаўленне. ■

Юрый КЕЗІК,

пракурор раёна.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

5 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

6 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

6 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

7 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

7 часов ago