Categories: Новости

Калектыў стаматолагаў Браслаўскай паліклінікі папоўніўся двума маладымі спецыялістамі

Не сакрэт, што большасць людзей перад кабінетам зубнога ўрача адчуваюць унутранае дрыжанне і жах. Тым не менш, напэўна, няма такога чалавека, які б не звяртаўся па дамапогу да дантыста.

У жніўні мінулага года калектыў стаматолагаў Браслаўскай паліклінікі папоўніўся двума маладымі спецыялістамі: урачом — стаматолагам-артапедам Кацярынай Ляскоўскай і зубным тэхнікам Арцёмам Шнітко.

Яшчэ з дзяцінства дзяўчына цвёрда вырашыла звязаць свой прафесійны лёс з медыцынай. Каб мара ажыццявілася, Кацярына з усёй адказнасцю адносілася да вучобы. Асабліва гімназістку цікавілі біялогія і хімія, таму неаднойчы па гэтых прадметах удзельнічала ў раённых алімпіядах. Мэтанакіраванасць і ўпартасць дапамаглі К. Ляскоўскай стаць студэнткай Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння па размеркаванні яна вярнулася на малую радзіму.

Калектыў прыняў маладога спецыяліста як сваю, бо дзяўчына некалькі гадоў запар праходзіла тут практыку. За гэты невялікі час Кацярына ніколькі не расчаравалася ў абранай прафесіі, хоць яна патрабуе ад спецыяліста цярпення, вытрымкі і сабранасці. Да таго ж трэба быць добрым псіхолагам.

— Перш чым пачаць лячэнне, — кажа К. Ляскоўская, — чалавека трэба супакоіць, прапанаваць лепшы варыянт пратэзіравання, растлумачыць гэты працэс і заваяваць давер. І калі пацыент выходзіць з кабінета задаволены, з прыгожай усмешкай, гэта найлепшая для меня падзяка.

Скрупулёзная ж работа зубнога тэхніка больш падобна на працу ювеліра. З гэтым меркаваннем згодны і малады спецыяліст Арцём Шнітко.

На Браслаўшчыну хлопец трапіў па размеркаванні пасля заканчэння Аршанскага медыцынскага каледжа. І вельмі задаволены першым месцам працы.

— Дружны калектыў, — дзеліцца сваімі ўражаннямі Арцём, — вопытныя калегі заўсёды падкажуць і дапамогуць. Здымнае, але вельмі камфортнае жыллё, аплаціць якое дапамагае адміністрацыя ўстановы аховы здароўя. Падабаецца і сам горад. Што яшчэ трэба?

Зубны тэхнік — спецыяліст шматгранны. Ён не толькі павінен валодаць асновамі анатоміі, хіміі, фізікі і матэматыкі. Гэта яшчэ мастак і скульптар. Да таго вельмі важна працаваць з урачом у зладжаным тандэме. Толькі пры ўсіх гэтых складальніках, лічыць хлопец, можна дасягнуць добрых вынікаў і пачуць словы падзякі ад пацыентаў. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago