На браславских консервах появилась социальная реклама МЧС

Прафілактычная дзейнасць МНС часта выходзіць за рамкі звычайных мерапрыемстваў і звыклых рэйдаў. Сёння ратавальнікі нагадваюць пра бяспеку і іншымі спосабамі. Напрыклад, размяшчаюць сацыяльную рэкламу на таварах паўсядзённага попыту і ўпаковачным матэрыяле. Так, на днях стыкеры бяспекі з’явіліся і на браслаўскіх кансервах.

Ідэя такой нагляднай агітацыі не новая, ратавальнікі не раз праводзілі падобныя PR-акцыі. Па даных абласнога ўпраўлення МНС, стыкеры размешчаны ўжо больш чым на 20 прадуктах, акцыя ахапіла практычна ўсе рэгіёны Віцебшчыны. У нашых магазінах памятаецца глыбоцкае малако з маляўнічай гаворачай эмблемай і пакеты з пакрокавай інструкцыяй дзеянняў пры пажары. Нядаўна гэты арсенал дапоўніўся стыкерамі на кансервах «Браслаўрыбы». Цяпер пазнавальныя бляшаначкі паступілі на прылаўкі раённых і іншагародніх магазінаў.

— Падобныя наклейкі на прадуктах — не часовая акцыя, — кажа інспектар РАНС Вадзім Чэкан. — Заклік да бяспекі актуальны заўсёды. З часам стыкеры ўдасканальваюцца, дадаюцца новыя. Дарэчы, кіраўнікі прадпрыемстваў, з якімі супрацоўнічае міністэрства па НС, надаюць вялікую ўвагу пытанням бяспекі, таму ахвотна ідуць насустрач ратавальнікам і размяшчаюць на сваёй прадукцыі наклейкі. Гэта, у сваю чаргу, дапамагае вылучыць прадукт на магазінных паліцах. Наколькі падобныя стыкеры эфектыўныя, адказаць складана, але такім чынам мы стараемся дастукацца да розных слаёў насельніцтва, паколькі прадукты штодзённага попыту купляюць абсалютна ўсе.

Стыкер дазваляе дадаткова нагадваць грамадзянам пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі, а тэлефонны нумар «112», які прысутнічае на ім, атрымліваецца заўсёды пад рукой.

Першымі ўбачыць і набыць кансервы мясцовай вытворчасці са стыкерамі з серыі «Чароўная кніга» змаглі пакупнікі крамы пры «Браслаўрыбе» і ГЦ «Віталіч». Прыемна, што школьнік, які заўважыў стыкер на кансервах, знаёмы з мультыплікацыйным серыялам ад ратавальнікаў і правільна назваў героя мультфільма, а значыць, маладое пакаленне ўжо скіравана на бяспеку. ■

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago