Арганізатарам спаборніцтваў выступіў спартыўны клуб «Дрывяціч».
Прадэманстраваць сваё шахматнае майстэрства сабраліся восем каманд. Барацьба за званне мацнейшых доўжылася не адну гадзіну. Ніхто не хацеў уступаць пальму першынства.
Тым не менш у камандным заліку лепшымі сталі прадстаўнікі ЦДіМ, на другім месцы апынуліся шахматысты з гімназіі, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася каманда ЦРБ.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і цікава правялі свой вольны час. ■
Алена ПЯТУШКА.