«Браслаўская звязда»: як усё пачыналася

Сёлета ў кастрычніку шматгадовы юбілей будзе адзначаць наша раённае выданне «Браслаўская звязда». Далёкі 1939 год стаў кропкай адліку ў развіцці мясцовага перыядычнага друку. І ўжо восем дзясяткаў запар раёнка была і застаецца самай важнай крыніцай інфармацыі пра сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і грамадскае жыццё Браслаўскага раёна. Смела можна сказаць: за час свайго існавання газета стала папулярнай. Ёю ганарацца, яе любяць і чакаюць, лаюць і хваляць, часам на яе нават скардзяцца. Словам, да раёнкі адносяцца як да старога знаёмага, добрага суседа, які не пакрыўдзіцца на крытыку. Такіх адносін і любові варта на самай справе годная газета, якая думае пра сваіх чытачоў, расказвае навіны, дорыць усмешкі і віншаванні, разам смуткуе і памятае ды проста дыхае з імі адным паветрам. У юбілейны год мы запускаем цыкл публікацый пра нашу родную раёнку.
ЯК УСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ. ДАВАЕННЫ ПЕРЫЯД

Пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 года адначасова са шматлікімі зменамі ў створаным Браслаўскім павеце (пазней раёне) з’явілася сваё перыядычнае выданне — газета «Звязда». «Браслаўскай» яна стала потым. Газета была органам Браслаўскага павятовага камітэта кампартыі і павінна была адыгрываць ролю ідэалагічнага фарпоста савецкай улады на захадзе Беларусі. Увогуле, выданне пільна сачыла за жыццём і дзейнасцю жыхароў раёна і аператыўна асвятляла ўсе падзеі на сваіх старонках.

Найбольш поўны перадваенны камплект «Звязды» супрацоўнікам музейнага аб’яднання ўдалося адшукаць у расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, у газетным аддзеле падмаскоўнага горада Хімкі. Падшыўка за 1939 год пачынаецца з нумара 5.

Старонкі перадваеннай газеты, яе тэхнічныя даныя дазваляюць зрабіць выснову: рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў будынку сучаснага краязнаўчага музея. Да канца 1939 года выйшла 37 нумароў. Першым рэдактарам быў А. Васілеўскі. Невядома, ці гэта быў мясцовы жыхар, што малаверагодна, ці прыезджы. Спачатку газета друкавалася на дзвюх старонках невялікага памеру, а з восьмага нумара стала большай па фармаце.

Што пісала «Звязда» ў 1939 годзе? Так, № 5 ад 12 кастрычніка амаль цалкам прысвечаны падзеям уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. На першай старонцы змешчаны Зварот рабочых і інтэлігенцыі горада Беластока, на другой — інфармацыя пра маючыя адбыцца выбары ў Народны сход.

На старонках газеты 1939 — 1941 гадоў з’яўляліся тэлеграмы, лісты, віншаванні ад працоўных Браслаўшчыны ўраду і самому Сталіну. Амаль паўгода друкаваліся матэрыялы пра стварэнне гурткоў па вывучэнні сталінскай Канстытуцыі. Даволі цікавай была інфармацыя пра перайменаванне вуліц Браслава. Частымі, асабліва ў 1940 г., былі паведамленні пра школы і іх колькасць. Напрыклад, у 1940 — 1941 навучальным годзе ў раёне працавала 81 школа, з іх 54 — беларускія, 26 — рускіх і 1 — яўрэйская. Цікавыя звесткі і пра ўстановы культуры: перад вайной дзейнічалі 13 хат-чытальняў, дом сацыялістычнай культуры, раённая бібліятэка (фонд складаў 6 311 кніг) і дзве сельскія — Ахрэмаўская і Літоўшчынская. Да вайны на Браслаўшчыне было ўтворана каля 10 калектыўных гаспадарак. Першым быў калгас імя Сталіна ў Завер’і.

Вось яшчэ некалькі цікавых фактаў. Будучы бургамістр часоў акупацыі С. Кавальскі да вайны працаваў ветэрынарным урачом. Старшыню Мяжанскага сельсавета Фёдарава за тое, што ён недапрацаваў 30 хвілін, адправілі на 6 месяцаў папраўчых работ. А ў нумары 38 газеты ёсць паведамленне пра абавязковую рэгістрацыю веласіпедаў.

Першыя табліцы-зводкі пра ход сельгасработ з’явіліся вясной 1941 года.

Тыраж «Звязды» ў 1939 г. быў спачатку некалькі соцень, а потым дасягнуў дзвюх тысяч. У 1940-м выйшла 127 нумароў газеты, у 1941-м да пачатку вайны — 69. Пастаянным рэдактарам, акрамя А. Васілеўскага, была Х. Мерхасіна. Хутчэй за ўсё, у часы вайны яна знаходзілася ў эвакуацыі, а пасля вярнулася ў Браслаў і з канца 1944 года зноў узначаліла газету… ■

Падрыхтавала Вера БУЛАНАВА.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

14 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

14 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

15 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

15 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

18 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

18 часов ago