Забягаючы наперад, хочацца адзначыць, што нейкія аднолькавыя моманты паміж гадамі, гартаючы падшыўкі, мы для сябе адзначылі. Цікава, ці будуць такія супадзенні ў 2019 годзе? Аднак пачнём з 1971-га…
Публікацыі ў раёнцы за гэты год сведчаць, што час быў актыўным ва ўсіх сферах. Ладзіліся святочныя мерапрыемствы, праводзіліся спаборніцтвы паміж калектывамі, калгасамі, адбываліся дэманстрацыі, на вытворчасці ўводзіліся новыя тэхналогіі. Цікава, што «раёнка» асвяціла асобным артыкулам адкрыццё новага будынка аптэкі № 105 на вуліцы К. Маркса, што сведчыць пра вялікую значнасць падзеі. Вялікую ўвагу журналісты ўдзялілі адкрыццю працаўнікамі калгаса імя Кірава Цяцеркаўскага сельсавета помніка загінулым зямлякам ля калгаснай канторы. Расказваецца на старонках газеты і пра здымкі стужкі «Зімародак» кінастудыяй «Беларусфільм», якая праводзіла здымкі на гары Мілосці ля Слабодкі. Дарэчы, фільм можна знайсці і паглядзець у інтэрнэце.
Цікавым быў і 1983 год на Браслаўшчыне, асабліва ў плане турыстычнага развіцця. Так, у летні сезон на турбазе «Браслаўскія азёры» адпачылі 7,5 тысяч турыстаў з усіх куткоў СССР, нават з Якуціі, а ў павільёне паляўнічай гаспадаркі на ВДНГ у Маскве была адкрыта экспазіцыя, падрыхтаваная паляўнічымі Браслаўскага і Полацкага раёнаў. Адзначым, што ў 1983 годзе ў мясцовыя азёры было выпушчана 500 тыс. малявак вугра! Ішло шпаркімі тэмпамі і будаўніцтва: узводзіліся дамы і адміністрацыйныя будынкі. Напрыклад, на ўскрайку Браслава будаўнікі шчыравалі над ветлячэбніцай.
Чым быў адметны 1995 год у жыцці раёна? Як сведчаць газетныя старонкі, народ хвалявалі розныя жыццёвыя пытанні, адказы на якія шукалі карэспандэнты. Разам з тым шырока асвятлялася адкрыццё гімназіі і помніка спаленым жыхарам у вёсцы Стайкі. Акрамя таго, пісалася, што супрацоўнікі музея і рэдакцыі закончылі працу над рукапісам кнігі «Памяць». Не менш важнай для горада была і рэканструкцыя Дома рамёстваў (цяпер музей традыцыйнай культуры), пра што пісалі ў асобным артыкуле.
Словам, можна вывесці некалькі паралельных момантаў. У гэтыя гады адкрывалі ці рэканструявалі будынкі, якія і сёння адыгрываюць значную ролю ў сацыяльным жыцці раёна, ставілі помнікі ў знак памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама развівалі турыстычны патэнцыял раёна. Якім будзе 2019-ы, пакажа толькі час. Калі ж верыць астрапрагнозам, то Свіння (Кабан) — істота таварыская і працавітая. Таму год абяцае быць багатым на розныя цікавыя падзеі, новыя знаёмствы і праекты, якія, хутчэй за ўсё, стануць удалымі — вядома, калі прыкласці пэўныя намаганні. ■
Алена НАБЕЕВА.
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…
Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…