У рамках рэспубліканскай акцыі «Мы выбіраем дапамогу» валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае сэрца» актыўна дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым людзям пажылога ўзросту, ветэранам вайны і працы.
Юнакі і дзяўчаты наводзяць парадак у дамах і кватэрах, чысцяць двары ад снегу, носяць дровы, ходзяць за прадуктамі і інш. Акрамя гэтага, заўсёды выслухаюць і проста пагавораць «па душах».
Як расказалі ў райкаме БРСМ, з пачатку снежня актывісты дапамаглі дзясятку браслаўчан. У асноўным просьбы тычыліся ўборкі ў хаце, хуткага набыцця медыкаментаў, расчысткі двароў ад снегу. Адну з жыхарак Опсы валанцёры наведвалі аж 3 разы запар!
Адначасова моладзь хутка рэагуе і на тэлефонныя званкі, якія паступаюць на гарачую лінію БРСМ. Гарадскія пярвічкі аператыўна адпраўляюць на дапамогу сваіх прадстаўнікоў.
Словам, падрастаючае пакаленне актыўна дапамагае старэйшаму і робіць гэтую справу грунтоўна і з душой. ■
Алена НАБЕЕВА.