У педагогаў шмат абавязкаў. Адзін з іх — быць класным кіраўніком. Для большасці школьнікаў гэта блізкі старэйшы сябар, якому можна даверыць свой сакрэт, звярнуцца да яго ў цяжкую хвіліну.
У мэтах павышэння прэстыжу і статусу класнага кіраўніка штогод праходзіць абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы класны кіраўнік». Нядаўна закончыўся яго раённы этап, у якім удзельнічалі ўсе школы Браслаўшчыны.
На суд журы ўдзельнікі прадставілі свой вопыт работы з вучнямі, дакументацыю, сцэнарый мерапрыемства і яго відэазапіс.
Як адзначыла загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела райвыканкама па адукацыі Святлана Кук’ян, усе прадстаўленыя матэрыялы адрозніваліся актуальнасцю, навізной, выкарыстаннем інавацыйных метадаў і прыёмаў выхаваўчай работы.
Вызначыць лепшых было няпроста. У выніку дыплом І ступені заваявалі Людміла Патапенка з гімназіі і Жанна Блажук з Опсаўскага ЯССШ, другое — Ірына Кезік са Слабодкаўскага ЯССШ, трэцяе — Міра Кажаронак з СШ № 2. Цяпер конкурсныя матэрыялы пераможцаў адпраўлены на абласны этап. ■
Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара.