Categories: Люди

Дысцыплінаванасць і акуратнасць — неад’емныя рысы характару механізатара Фёдара Назарава

Трактарыст-машыніст ААТ «Слабодка-агра» Фёдар Назараў — адзін з самых вопытных механізатараў сельгаспрадпрыемства. У далёкім ужо 1982 годзе пасля заканчэння відзаўскага вучылішча ён сеў за руль трактара ў мясцовым калгасе і па сённяшні дзень займаецца тут сельскагаспадарчай вытворчасцю, з той толькі розніцай, што за гэты працяглы час калгас не адзін раз змяніў сваю назву і структуру, але сутнасць работы механізатараў на палетках ніколькі ад гэтага не змянілася.

За 36 гадоў працоўнага стажу, бадай, няма такой тэхналагічнай аперацыі, якую б Фёдар Цімафеевіч не выконваў на грамадскім полі з навясным ці прычапным сельскагаспадарчым інвентаром. Сёлета, напрыклад, менавіта яму кіраўніцтва гаспадаркі даручыла асвойваць новую ў акцыянерным таварыстве справу: на набытым прэсабмотчыку нарыхтоўваць сянаж у палімерную плёнку. Увогуле ж Ф. Назараў не цураецца ніякай работы. Аднолькава паспяхова спраўляецца з любымі сельскагаспадарчымі агрэгатамі. Цяпер вось на машыне МТТ-4У ўносіць у глебу мінеральныя ўгнаенні.

«Калі быў маладзейшы, — кажа Фёдар Цімафеевіч, — кожны сезон і збожжа малаціў. «Ніву», «Дон» і КЗС-10 з’ездзіў, толькі КЗС-12 яшчэ на хаду».

Па словах галоўнага агранома акцыянернага таварыства Пятра Карандзея, Фёдару Назараву дастаткова акрэсліць фронт работ, а за канчатковы вынік хвалявацца не трэба, бо трактарыст выканае тэхналагічную аперацыю так, як трэба. Дысцыплінаванасць і акуратнасць — неад’емныя рысы яго характару.

Амаль за 40 гадоў кіравання трактарам не трапіў механізатар у поле зроку інспектараў ДАІ за парушэнне правілаў дарожнага руху. «Мяне нават у іх камп’ютары няма», — прыжмурыўшы вочы, усміхаецца Ф. Назараў.

Нягледзячы на вялікі стаж цяжкай паўсядзённай працы ў сельскай гаспадарцы, Фёдар Цімафеевіч яшчэ поўны сіл і трымаецца бадзёра. Ён упэўнены: пакуль рухаешся — жывеш. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago