Categories: Отдых

Падведзены вынікі раённага этапа выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка»

Штогод Браслаўскі ЦДіМ праводзіць раённы этап рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка». Вось і нядаўна адбылося яе адкрыццё, а таксама вызначэнне пераможцаў, чые творы будуць адпраўлены на абласны этап.

Сёлета на выстаўцы прадстаўлены 72 работы з розных устаноў адукацыі і самога цэнтра, выкананыя ў разнастайных тэхніках. У ЦДіМ адбылося ўрачыстае адкрыццё, на якое запрасілі як аўтараў, так і выхаванцаў розных гурткоў.

Пасля праведзенай экскурсіі пачалася напружаная працы журы, якому неабходна было вызначыць найбольш арыгінальныя па задуме і акуратнасці выканання работы. А выбіраць было з чаго! Вязаныя сімвалы 2019 года, драўляныя цацкі, калядныя вяночкі, разнастайныя елкі, карціны, мастацкі роспіс, тэкстыль і г. д.

«Тэматыка сёлетняга конкурсу — «Зіма ў Беларусі», «Зімовыя святы і іх героі», «Навагоднія казкі». Радуе, што працавалі творча, многія работы здзіўляюць і радуюць тым, што ў нас растуць вельмі крэатыўныя дзеці, — кажа дырэктар установы Інэса Дуброўская. — Так, журы прыйшлося нялёгка, бо нам неабходна было вылучыць пераможцаў у розных намінацыях. У выніку мы абралі 19 самых арыгінальных, на наш погляд, работ».

Каб прыняць удзел у конкурсе, многія ўдзельнікі пачыналі рыхтавацца яшчэ з пачатку восені, прадумвалі эскізы, прыкідвалі, з якіх матэрыялаў можна будзе зрабіць падзелкі. Напрыклад, як расказала педагог цэнтра Жанна Бароўка, выхаванцы якой сярод пераможцаў раённага этапа, іх падрыхтоўка пачалася загадзя і была вельмі актыўнай і творчай. «Дзяўчынкі прапаноўвалі свае варыянты, мы абмяркоўвалі іх і браліся за работу, дзесьці давялося падказаць, але вынік атрымаўся паспяховым!» — адзначыла яна. Дарэчы, сярод конкурсных работ яе выхаванцаў ёсць цікавыя паштоўкі ў новай тэхніцы «пергамана», а таксама работы з традыцыйнага беларускага матэрыялу — льну.

У бліжэйшы час творы пераможцаў будуць адпраўлены на абласны этап, дзе, у сваю чаргу, будуць адбірацца прэтэндэнты на фінал конкурсу. Летась браслаўчане прывезлі некалькі ўзнагарод. У ЦДіМ спадзяюцца, што гэты год таксама прынясе прыемныя перамогі! ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 час ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

3 часа ago