Categories: Люди

«Люблю дарогу, асабліва далёкую». Вадзіцель МАЗа пра выбар прафесіі, вытворчыя заданні і мары

Пра Максіма Падкавырына, вадзіцеля аўтамабіля 1 класа ПМС, можна ўпэўнена казаць як пра прадстаўніка сямейнай дынастыі на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Да выхаду на пенсію тут кіраваў аўтамабілем бацька, на пасадзе галоўнага інжынера арганізоўваў тэхналагічны працэс дзядзька, а цяпер у ПМС працуе і сястра Максіма.

Па прызнанні вадзіцеля, менавіта бацька жадаў бачыць у сыне прадаўжальніка яго працоўных традыцый. І пасля заканчэння Слабодкаўскай школы Максім доўга не вагаўся: па накіраванні цэнтра занятасці прайшоў у Віцебску курсы падрыхтоўкі прафесійных вадзіцеляў, атрымаў правы і працаўладкаваўся ў Браслаўскае ПМС. Праўда, у сілу розных жыццёвых абставін хлопцу давялося папрацаваць яшчэ і ў сельгаспрадпрыемствах, і пабываць, як кажуць, на вольных хлябах. Калі ж дзядзька паведаміў, што ў ПМС патрэбны вадзіцель, Максім вярнуўся ў меліярацыю і вось ужо сем гадоў перавозіць тут розныя грузы.

Спачатку на малатанажных аўтамабілях ён выконваў вытворчыя заданні па забеспячэнні арганізацыі, а два гады таму назад перасеў на велікагрузны МАЗ з прычэпам. У летнюю пару М. Падкавырын у большасці аказвае дапамогу сельгасарганізацыям па перавозцы сельскагаспадарчай прадукцыі — сенажу, збожжа, камбікорму, а ў астатні час дастаўляе сыпучыя грузы для будаўніцтва, у тым ліку дарожнага. Сёлета за 9 месяцаў грузаабарот яго самазвала перасягнуў 100 тысяч тонакіламетраў.

У меліярацыі існуе такі паказчык, як каэфіцыент працоўнага ўдзелу, выражаны лічбамі ад 0 да 1,5. Яны адлюстроўваюць асабісты ўклад работнікаў у канчатковы вынік працы прадпрыемства. Дык вось у вадзіцеля М. Падкавырына гэты каэфіцыент атрымліваецца штомесяц у межах 1,4 – 1,5. А гэта значыць, што даручаны яму самазвал увесь час знаходзіцца ў дарозе, не прастойвае ён і з-за працяглага рамонту.

«Самазвал МАЗ увогуле вынослівы, — кажа Максім, — але паломкі, вядома ж, здараюцца. Звычайна на іх устараненне хапае 1-2 дзён, сур’ёзныя ж імкнуся папярэдзіць загадзя. Калі адчуваю нейкі збой у рабоце якога-небудзь механізма, то ў канцы рабочага дня шукаю яго прычыну».

Ёсць у вадзіцеля 1 класа мара: папрацаваць дальнабойшчыкам, каб пабачыць свет. «Люблю дарогу, асабліва далёкую, — адкрыта гаворыць Максім. — Хоць і хочацца праехаць на фуры ўздоўж і ўпоперак па розных краінах, але стрымлівае цяга да дому. Напэўна, трэба мець асаблівы характар, каб месяцы праводзіць удалечыні ад роднага кута. Тут жа сям’я, стабільная работа, зарплата рэгулярная. Таму, мабыць, мара так і застанецца марай». ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

18 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

18 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

18 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

20 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

20 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

20 часов ago