Categories: Главное

Шчасце для сям’і Ляхавых — гэта калі ў хаце гучаць вясёлыя дзіцячыя галасы

Адны вымяраюць свае дасягненні матэрыяльным становішчам. Для іншых жа галоўнае ў жыцці, калі ў хаце гучаць вясёлыя дзіцячыя галасы. У гэтым упэўнены Алена і Валерый Ляхавы з Рубяжа.

Вялікую сям’ю яны запланавалі, як толькі ажаніліся.

— Па-сапраўднаму вышынь магчыма дасягнуць тады, калі ёсць пра каго клапаціцца, — упэўнены малады мужчына. — Асабліва калі побач верная і гаспадарлівая каханая.

У сям’і ў атмасферы добразычлівасці і гармоніі выхоўваюцца трое дзетак: Наталля — вучаніца 4 класа СШ № 2, чатырохгадовы Мацвей і Віка, якой амаль два гады. І ўсе яны жаданыя і любімыя. Вядома, у іх розныя погляды на свет, густы, і да кожнага трэба знайсці асаблівы ключык.

Старэйшая дачушка сур’ёзная і разважлівая, надзейная памочніца маці. Дзяўчынка радуе бацькоў сваімі поспехамі ў вучобе, дадаткова вывучае польскую мову, да таго ж вельмі творчая і таленавітая натура. У малодшых дзяцей характары толькі фарміруюцца, таму бацькі надаюць шмат увагі, каб малыя раслі чулымі і спагадлівымі.

Маці вялікай сям’і цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, а бацька працуе вадзіцелем вялікагрузнай машыны і падоўгу бывае ў рэйсе. Таму большая частка клопатаў ляжыць на плячах Алены.

— Так, многа трэба паспець зрабіць, — кажа жанчына, — але ніколі не панікую і ўсё паспяваю. Галоўнае, каб дзеці былі здаровыя, тым больш што мне вельмі дапамагаюць мае бацькі.

А. Ляхава не толькі спраўляецца з абавязкамі шматдзетнай маці, жонкі і гаспадыні, яшчэ знаходзіць час і для мастацтва. Яна добра вяжа, робіць прыгожыя кампазіцыі з бісеру, стужак, папяровых трубачак. Таму не дзіўна, што цудоўны свет творчасці захапіў і Наталлю.

Зразумела, самыя радасныя дні ў сям’і, калі бацька вяртаецца з рэйса і ўсе збіраюцца разам.Тады Валерый большую частку хатніх клопатаў бярэ на сябе, не падзяляючы абавязкі на жаночыя і мужчынскія, бавіць час з дзецьмі. З задавальненнем Ляхавы выбіраюцца на пікнік ці рыбалку.

На маё пытанне наконт сакрэтаў выхавання Алена адказала:

— Дзяцей трэба любіць усім сэрцам. Не толькі накарміць, апрануць, забяспечыць. З імі трэба пастаянна размаўляць, усе праблемы вырашаць разам, выслухоўваць іх меркаванні. Кожны дзень гаварыць ім пра свае пачуцці, бо дзеці крэпнуць, калі ўпэўнены, што іх любяць. А яшчэ самі бацькі павінны быць ва ўсім прыкладам — і ў адносінах адзін да аднаго, і да іншых адносіцца так, каб дзецям хацелася іх шлях паўтарыць. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago