Categories: Отдых

Дзіцячы турызм у Браслаўскім раёне: ахрэмаўскія школьнікі пакарылі новы маршрут па родным краі

Улетку для дзяцей ёсць мноства варыянтаў, як правесці вольны час. Для многіх жа ахрэмаўскіх школьнікаў найлепшы — гэта прайсці маршрут па цікавых мясцінах, набыць новыя навыкі і праверыць на практыцы ўжо атрыманыя, увогуле, адправіцца ў чарговую экспедыцыю па родным краі.

Захапіўшыся турызмам, увесь мінулы навучальны год дзеці спасцігалі яго асновы пад кіраўніцтвам Вячаслава Крапа, нават замахнуліся на стварэнне клуба. І перасовачны аздараўленчы 9-дзённы лагер «Легіён – 2018» стаў добрай магчымасцю абагульніць усё вывучанае. Да яго сур’ёзна і грунтоўна рыхтаваліся не толькі юныя ўдзельнікі, але і дарослыя: прадумвалі маршрут, распрацоўвалі выпрабаванні і заданні. У выніку атрымаліся, па сутнасці, тры паходы 1-й ступені складанасці — пешы, веласіпедны і байдарачны, кожны з якіх доўжыўся тры дні.

Падчас праходжання маршруту дзеці, падзяліўшыся на каманды, спаборнічалі паміж сабой, выконвалі тэсты і праходзілі выпрабаванні: праверку рыштунку, а таксама ўмення выкарыстоўваць тое, што ёсць пад рукой, замест забытых рэчаў. Запланаваўшы каля 30 самых розных конкурсаў, кіраўнікі лагера зыходзілі з таго, што турызм — рэч карысная, у гаспадарцы спатрэбіцца (у тым сэнсе, што дае добрыя навыкі: і паесці прыгатаваць прыйдзецца навучыцца, і посуд памыць, ды і творчыя здольнасці ёсць куды прымяніць) .

Кожны дзень у перасовачным лагеры прыносіў незабыўныя ўражанні. Пераадолеўшы пешшу шлях да Іказні, каманды школьнікаў ўключыліся ў краязнаўчыя выпрабаванні: арганізоўвалі экскурсію і абжывалі бязлюдны востраў. Наступны пункт прызначэння — Воўчыя горы — дазволіў падарожнікам адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі: арыентуючыся па азімуце, яны выйшлі на самую высокую кропку над узроўнем мора ў Браслаўскім і Мёрскім раёнах — нават наша гара Маяк саступае амаль 40 м. А якая ж турыстычная стаянка без развядзення вогнішча і прыгатавання страў! Пасля наступнага пераходу адпрацоўвалі на паласе перашкод тэхніку пад’ёму і спуску, а затым прыйшла чарга званай вячэры: удзельнікі кожнай каманды на пэўную суму купілі прадукты і самі гатавалі на вогнішчы. Стравы атрымаліся выдатныя!

Наступныя тры дні турысты падарожнічалі на веласіпедах. Дзякуючы ўзрослай хуткасці змаглі агледзець больш мясцовых славутасцей, а падчас стаянкі на возеры Рычы праверылі свае ўменні па ўстаноўцы бівака. Па шляху наведаліся на месца гібелі Аляксея Жданава, заадно навялі там парадак.

Жвава пераадольваючы кіламетры дарог, дабраліся да возера Дрысвяты, дзе на паляне Дружбы зладзілі стаянку. Тут школьнікаў чакалі заданні, пры выкананні якіх патрабавалася згуртаванасць, пачуццё локця: падарожжа па карце, будаўніцтва жылля — будана, прыгатаванне вячэры з самастойна здабытых дароў прыроды. Не забыліся і пра абрад пасвячэння ў турысты.

Пасля знаёмства з гісторыяй аграгарадка Дрысвяты рушылі далей, нечакана затрымаўшыся на разбураным мосце: прыйшлося выдаткаваць 3 гадзіны, каб па навясной пераправіць рэчы, веласіпеды і перабрацца самім.

Было няпроста, але турысты справіліся.

Наступныя тры дні былі прысвечаны пакарэнню воднай стыхіі на байдарках. І калі раней усё ішло па плане, то цяпер выпрабаванні ўскладніла… прырода. Лівень, моцны вецер, высокія хвалі — удзельнікам паходу давялося прычаліць да берага і пешшу дабірацца да вызначанага месца стаянкі, дзе і ўсталявалі палаткі, дарэчы, на хуткасць. Конкурсы на вадзе давялося адмяніць, але на востраве Чайчын вандроўнікі пабылі. А перад вяртаннем дадому зладзілі лазню.

Кожны вечар турысты збіраліся на своеасаблівы кансіліум: абмяркоўвалі падзеі дня, выбіралі лепшых удзельнікаў. Іх было нямала, нават навічкі паказалі сябе годна: магчыма, у наступным годзе ў шэрагах турыстаў будзе папаўненне.

Несумненна, што дзевяць дзён, праведзеных у перасовачным лагеры, застануцца ў памяці дзяцей як адно з яркіх уражанняў гэтага лета. ■

Жанна БЯЛЬКО.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

11 минут ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

20 минут ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

1 час ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

2 часа ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

4 часа ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

5 часов ago